Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Адказ ЦВК з тлумачэньнямі не адказаў на пастаўленыя назіральнікам пытаньні, неабходныя для поўнага разуменьня алгарытму неабходных дзеяньняў і парцэдуры прыняцьцьця выбаркамамі абаснаваных рашэньняў па зваротах грамадзянаў.

У сваім звароце ў ЦВК незалежны даўгатэрміновы назіральнік па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 Аляксей Лапіцкі спрабаваў высьветліць пытаньні, зьвязаныя з тэрміналёгіяй і працэдурамі прыняцьця выбарчымі камісіямі “рашэньняў”, “калегіяльных рашэньняў” альбо іншых “адказаў па зваротах” грамадзянаў (назіральнікаў у тым ліку).

У сваім звароце ў ЦВК ад 05.09.2016 дзеля атрыманьня тлумачэньняў ён задаў Лідзіі Ярмошынай як мінімум 7 канкрэтных пытаньняў, на якія адтрымаў усяго адзін, ужо вядомы дагэтуль з выбарчага заканадаўства адказ адносна таго, што ёсьць “калегіяальным рашэньнем”, якое прымаецца на паседжаньні камісіі па разглядзе скаргаў на рашэньні камісіяў.

Вядома, што згодна з ч. 4 і ч.5 арт. 49-1 Выбарчага Кодэксу Беларусі адпаведна:

- Заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі, зьвязанымі з разглядам ягоных звароту.

- Скаргі на рашэньні камісіяў разглядаюцца на пасяджэньнях камісіяў. Пра дату, час і месца правядзеньня пасяджэньня паведамляецца заяўніку, які мае права прысутнічаць пры разглядзе скаргі.

Праваабаронца не атрымаў ад кіраўніцтва ЦВК чаканых тлумачальных адказаў на тое, чым “рашэньне камісіяў” адрозьніваецца ад “калегіяльных рашэньняў камісіяў”, і ці можа такое “рашэньне” існаваць навогул у камісіях, якія зьяўляюцца калегіяльнымі ворганамі, напрыклад.

З дадзенага адказу Лідзіі Ярмошынай таксама не зразумела, як абскарджваць іншыя адказы, якія ня маюць статусу “рашэньня”, якія не прымаліся й не афармляліся камісіяй як “рашэньні” (гл. ніжэй), але тычацца важных пытаньняў працы выбаркаму, рэалізуемых працэдураў, фіксуемых альбо не фіксуемых парушэньняў выбарчага заканадаўства, дзейнасьці альбо бязьдзейнасьці службовых асобаў ці парушэньня камісіямі правоў заяўнікоў ці назіральнікаў, напрыклад. Тобок, якія фактычна прымаліся кіраўніцтвам камісіяў у фармаце “зварот-адказ”. У якіях выпадках такое дапушчальна, а ў якіх не?

Нявызначанасьць з дадзенымі пытаньнямі ды фармулёўкамі, а таксама яснай і пазрыстай прэцэдураю, адбавязковай для вырашэньня выбарчымі камісіямі ўсіх зваротаў адносна парушэньня выбарчага закандаўства, стварае для пастаяннай “намэнклятурна-кіруючай панадбудовы” у выбаркамах некантралюемую прастору для кулюарнага й цалкам аднаасобнага вырашэньня важных выбарчых пытаньняў “па-за працэдураю прыняцьця” любых “рашэньняў”, якія толькі й можна абскарджваць (!) ды мець пры гэтым магчымасьць прысутнічаць пры разглядзе сваіх скаргаў у выбарчых камісіях вышэйшага роўню для таго, каб тлумачыць сваю пазыцыю, прадстаўляць неабходныя факты й аргумэнты - прысутнічаць пры рэальным разглядзе прад’яўленых абставінаў і правапарушэньняў.

ДАДАТКІ:

1. Копія звароту па тлумачэньні ў ЦВК ад 05.09.2016 (PDF-файл)

2. Адказ ЦВК ад 06.09.2016 (JPG-файл)


Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, ілюстрацыі Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 15.09.16 22:03 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 16.09.16 00:58: Жодзінская АВК №64 не прадставіла інфармацыю на запыт назіральніка, спасылаючыся на арт.13 ВК (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Парт [ ]

    [...] разам са зваротам у ЦВК па тлумачэньні разабрацца ў дзейснай у выбаркамах сыстэме рэагаваньня на звароты грамадзянаў у форме зваротаў- [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline