Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У сваім адказе за 67 ад 11 верасьня 2016 году кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 узгадвае пра законнасьць функцыі ЦВК па тлумачэньні выбарчых нормаў у мэтах “аднастайнасьці іхнага выкарыстаньня”, але замест звароту да ЦВК па тлумачэньне адносна пастаўленых заяўніком пытаньняў неадпаведнасьці палажэньняў Зборніку мэтадычных рэкамэндацыяў для УВК з нормамі асноўнага выбарчага закону (ч.16, арт. 45 ВК Беларусі), - чамусьці, зноўку цытуе дадзеныя спрэчныя палажэньні ды фармулўкі

У сувязі з гэтым варта заўважыць, што ч.13 і ч.16, артыкулу 45 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г., N 370-З, прынятага Палатай прадстаўнiкоў 24 студзеня 2000 году, ухваленага Саветам Рэспублiкi 31 студзеня 2000 гаду (у рэд. Законаў Рэспублікі Беларусь ад 2000/07/04 N 406-З, ад 04.01.2003 N 183-З, ад 06.10.2006 N 166-З, ад 04.01 .2010 N 99-З, ад 08.11.2011 N 309-З, ад 2013/11/25 N 72-З, ад 2015/06/04 N 268-З), адзначае літаральна наступнае:

І.

З гэтай нормы выбарчага заканадаўства ЯСНА БАЧНА, што агітацыя ў ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ), - сёлета гэта быў дзень 11 верасьня 2016 году, - забараняецца. Але, агітацыйныя друкаваныя матэрыялы ў гэты дзень (ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ), якія раней былі вывешаныя па-за памяшканьнямі (пакоямі) для галасваньня (памяшканьне - нутраная прасторавая частка капітальнага будынку, якая мае пэўнае функцыянальнае значэньне) захоўваюцца на мінулых месцах.

Але ў адказе з Жодзінскай АВК №64 з спасылкай на мэтадычныя матэрыялы, якія ў мэтах “аднастайнага прымяненьня выбарчага заканадаўства” выдае ЦВК згодна з сваімі функцыянальнымі абавязкамі й паўнамоцтвамі адпаведна п.3, арт.33 ВК Беларусі, адзначаецца:

“…агітацыйныя друкаваныя матэрыялы ў пэрыяд датэрміновага галасваньня не павінны знаходзіцца ў тым памяшканьні (памяшканьне - унітраная прасторавая частка капістальнага будынку, якая мае пэўнае функцыянальнае значэньне), дзе праводзіцца датэрміновае галасаваньне.”

Тут патрэбна, каб зьявілася зразумелае афіцыйнае тлумачыэньне, на якой падставе прыроўніваюцца паміж сабою, розныя паняткі - ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ - 11 верасьня 2016, напрыклад, калі агітацыя ўжо забароненая),  і асобны пэрыяд датэрміновага галасаваньня (5 дзён і начэй, сутак, вылучаных як рэзэрв альбо выключэньне), які супадае з цалкам дазволеным Выбарчым Кодэксам працягам у гэты чам пэрыяду агітацыі.

ІІ.

У адказе так і не зразумела, чаму падобная відавочная інтэрпрэтацыя нормы Выбарчага Кодэксу абавязана выконвацца й лічыцца правамернай, калі яна пашырае сфэру абмежаваньняў на права візуальнай агітацыі ў выглядзе разьмяшчэньня друкаваных агітматэрыялаў кандыдатаў з тэрыторыі “памяшканьня для галасаваньня” (спэцыяльнага пакоя ў будынку выбарчага ўчастку) на ўсю тэрторыю “будынку, дзе разьмяшчаецца ўчастковая камісія” (гл. ніжэй - апошні сказ адказу)?!

ДАДАТКІ:

1. Заява за №101 ад 10.09.2016 у Жодзінскую АВК №64 з патрабаваньнем зьвароту ў ЦВК для выпраўленьня неадпаведнасьцяў ейнай мэтадычцы для УВК з палажэньнем ч.16, арт.45 Выбарчага Кодэксу Беларусі (PDF-файл)

2. Адказ за №67 ад 11.09.2016 ад Жодзінскай АВК №64 (JPG-файл)

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, ілюстрацыі Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 15.09.16 17:01 у катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 15.09.16 17:32: AL Łapicki [ ]

    ! … Як захачу, так і патлумачу … - праблема мэтадычных рэкамэндацыяў, якія пакліканы забясьпечыць “аднастайнасьць прымяненьня” нормаў выбарчага заканадаўства, застаецца актуальнай.

    Бо ЦВК адвольна пашырае абмежаваньні (напрыклад - права на візуальную агітацыю), арганізоўвае й навучае процьму паслухмяных і кантралюемых праз “вэртыкаль улады” функцыянэраў і … перашкаджае тым самым у нармальнай рэалізацыі выбарчага права як кандыдатамі, гэтак і выбарнікамі.

    Хто здольны ў такой сытуацыі, спыніць супрацьпраўную мэтодыку і практыку? У каго ёсьць такія здольнасьці й пазнамоцтвы? Прыйдзецца разьбірацца ды, як заўсёды, “шукаць праўды”…( http://licviny.info/archives/13166

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline