Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) у Жодзінскай АВК №64, Аляксей Лапіцкі, адразу ж пасьля публікацыі 11.09.201 на нашым рэсурсе атрымаў дастаткова дзіўны адказ ад старшыні акруговай камісіі Сяргея Афанасенкава на свой зварот ад 10.09.2016 адносна неправамерна  выдаленых з памяшканьня фае ў “Моладзевым Цэнтры” агітматэрыялаў абодвух кандыдатаў у пэрыяд агітацыі.

У адказе, чамусьці, нават з падкрэсьліваньнем, што такое тлумачэньне даецца трэці раз, ПЕРАШЫ РАЗ адзанчаецца літаральна наступнае:

“Камісія правяла раследаванне і выявіла, што раней вывешаныя па-за памяшканнем для галасавання агітацыйныя матэрыялы, знаходзяцца ў фае дзяржаўнай установы.

Значыцца  яны, як вынікае з адказу, нікуды й не выдаляліся? Але гэта - відавочна супярэчыць рэальна і пасьлядоўна зафіксаваным фактам, апэратыўна й тэрмінова публікуемым на нашым рэсурсе.

У адказе С.Афанасенкава таксама сьцьвярджаецца, што

“Агітацыяныя матэрыялы размешчаны ў фае дзяржаўнай установы на інфармацыйных стэндах.” (?)

Аднак, гэта не адпавядае сапраўднасьці.

І гэта, ня гледзячы на тое, што вынікам зваротаў незалежнага назіральніка дзеля вяртаньня агітпрадукцыі кандыдатаў на бачнае месца ў фае ўстановы ды выкананьня такім чынам патрабаваньняў ч. 16, арт. 45 ВК Беларусі, а таксама Пастановы № 1168 Жодзінскага выканкаму ад 27 ліпеня, - зьяўляюцца факты пасьлядоўнага разьмяшчэньня выдаленай 06.09 з фае агітпрадукцыі: спачатку ў цёмным калідоры, а потым у “сонечным тамбуры” паміж уваходнымі дзьвырым дадзенай дзяржустановы.

Такім чынам, кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 супярэчыць само сабе й наяўным фактам.

Не зразумела, якім чынам, з удзелам каго й калі, камісія чарговы раз “правяла раследаванне і выявіла” тое, чаго не было?

Бо зафіксваныя на фота й аўдыё (у тым ліку) факты выдаленьня з фае ўстановы й не вяртаньня іх абратна як раз і аспрэчваліся ў акруговую камісію незалежным назіраньнем!

Гэта ясна бачна з прад’яўленых фактаў і звароту ў акруговую камісію, а таксама з публікацыяў.

Напрыклад, у нашай публікацыі, заснаванай на дакумэнтаваных фактах і зьвестак ад незалежага назіральніка Аляксея Лапіцкага, была ясна патлумачаная ўся абсурднасьць і надуманасьць прынятых РАНЕЙ за аснову Жодзінскай акруговай камісіяй №64 тлумачэньняў, адносна нібыта “апракінутага й зламанага дзецьмі фліпчарту“, як заяўленай у пісьмовых адказах прычыны зьнікненьня, а насамрэч супрацьзаконнага выдаленьня агітпрадукцыі абодвух кандыдатаў з памяшканьня фае будынку “Моладзевага Цэнтру” з 05.09 на 06.092016, якое знаходзіцца “па-за памяшканьнем для галасаваньня” на тэрыторыі Будаўнічага выбарчага ўчастку №9.

Аляксей Лапіцкі, праваабаронца ПЦ "Вясна" у Жодзіне (аўтафотапартрэт)

Аляксей Лапіцкі ў гэтай сувязі адзначае:

“Карыстаючыся адсутнасьцю эфэктыўнай магчымасьці ў назіраньня аспрэчыць любыя адказы Жодзінскай АВК №64, асабліва ў пасьлявыбарчы пэрыяд, жодзінскі акружкам дае заведама непраўдзівыя зьвесткі ды заснаваны на іх цалкам неабгрунтаваны адказ. Гэтым чарговы раз пакрываюцца неправамерныя дзеяньні праўладных службовых функцыянэраў і адказных суб’ектаў выбарчага працэсу, безпакарана парушаецца выбарчае заканадаўства”.

- Пры гэтым скарыстоўваецца цалкам легалізаваная ЦВК магчымасьць не прадстаўляць назіраньню для належнага азнаямленьня любую дакумэнтацыю па матэрыялах праверкі адносна любых зваротаў у выбаркамы па фактах зафіксаваных парушэньняў выбарчага заканадаўства, - адзначыў жодзінскі праваабаронца.

ДАДАТКІ:

1. Заврот ад 10.09.2016 у Жодзінскую АВК №64 па фактах выдаленьня з фае будынка УВК №9 агітматэрыялаў абодвух кандыдатаў (PDF-файл)

2. Адказ №66 Жодзінскай АВК №64 ад 11.09.2016 (JPG-файл)

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На загалоўным фота: Сяргей Афанасенкаў, нязьменны старшыня выбаркаму (РГА “Белая Русь”)

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 14.09.16 19:53 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 14.09.16 20:32: AL Łapicki [ ]

    ПРЫДУМАЛІ Ж …, каб не прымаць патрабуемыя заканадаўствам меры…

    Аказваецца назіральнікам аспрэчваецца не выдаленьне агітматэрыялаў з памяшканьня фае на выбарчым участку №9, падчас датэрміновага галасаваньня, а іхная “прысутнасьць” там і “наяўны правапарадак”?! Карацей, дур дом на калёсікаххх.

    Чаго толькі не зробіш, калінаўкола ўсе свае, а практыка, прабачце, ідыёцкая.

    Яны дзейнічаюць дакладна па загадзе і аўтаматычна парушаюць нормы выбарчага права.

    Хто зь іх больш вінаваты? Бо яны ж чытаюць не Выбарчы Кодэкс, а чарговыя інтэрпрэтацыі нормаў ВК, выкладзеныя ў Дапаможніку ЦВК … ягоным кіраўніцтваммм. А там - абмежаваньні на агітацыю непарвамерна пашыраныя адносна ч.16, арт. 45 ВК … ((

  2. 02.11.16 01:48: Жодзіна-Менск: ЦВК прызнала неабходнасьць вырашэньня заяўленай камунікацыйнай праблемы (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] парушэньняў ВК Беларусі з боку чыноўнікаў УВК №9 і Жодзінскай АВК №64, Менаблвыбаркаму, а таксама наконт неправамерных [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline