Кент Харстэд, кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Фота Сяргея Сацюка

Назіральнікі БДІПЧ АБСЭ заявілі, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзеньня дэмакратычных і свабодных выбараў.

Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ Кент Гарстэт заявіў, што беларускія ўлады напярэдадні выбараў далі шэраг абяцаньняў адносна празрыстасьці выбарчага працэсу, але да канца іх ня выканалі.

«Улады мала зрабілі, каб выканаць абяцаньні аб правядзеньні выбараў», — сказаў ён.

На пытаньне Свабоды, ці можна давяраць папярэднім вынікам выбараў і зьвесткам па яўцы, Кент Гарстэт сказаў:

«Гэта ні ў якім разе не былі свабодныя і справядлівыя выбары, было так шмат парушэньняў, што яны не адпавядалі міжнародным стандартам свабодных і справядлівых выбараў ні ў якім разе. Як прадстаўнікі АБСЭ мы даем рэкамэндацыі, як выправіць сытуацыю, каб адпавядаць гэтым стандартам».

Кент Гарстэт адзначыў, што зьмены патрэбныя і ў выбарчым заканадаўстве Беларусі, і ў практыцы адносна рэгістрацыі партыяў, свабоды СМІ і палітычнай дзейнасьці:

«У некаторых галінах мы бачым пэўны прагрэс, але гэта займае шмат часу. Патрэбныя больш хуткія зьмены, каб рухацца ў правільным кірунку».

Пазыцыя для назіраньня павінна была быць тут, адкуль цалкам праглядаецца выбарчая скрыня падчас галасаваньня. Але назіральнікі ад “Саюзу Афіцэраў” і БРСМ задаволіліся месцам, вылучаным ім камісіяй у парушэньне выбарчых нормаў - гл. два чалавекі на дальнім пляне.

Міжнародныя назіральнікі АБСЭ на прэс-канфэрэнцыі заявілі, што выбары прайшлі спакойна, але іх нельга было назваць дэмакратычнымі. Парушэньні адзначаліся як у дзень галасаваньня, так і ў час падліку галасоў. Таксама зьвярталася ўвага на малую колькасьць інфармацыі пра кандыдатаў у СМІ. Рэкамэндацыі АБСЭ былі далёкія ад выкананьня.

У пісьмовай вэрсіі дакумэнта фармулёўкі АБСЭ больш абцякальныя:

«Місія назіральнікаў АБСЭ на выбарах у Палату прадстаўнікоў адзначыла ў сваёй папярэдняй ацэнцы 12 верасьня, што беларускія ўлады арганізавалі гэтыя выбары эфэктыўна, але ня здолелі ліквідаваць «шэрагу сыстэмных недахопаў» у выбарчым працэсе.

«Нарматыўна-прававая база абмяжоўвае палітычныя правы і асноўныя свабоды, і яна была інтэрпрэтаваная празьмерна абмежавальным чынам. Асьвятленьне ў СМІ не дазволіла выбаршчыкам зрабіць усьвядомлены выбар і, нягледзячы на агульнае павелічэньне колькасьці кандыдатаў, у тым ліку значнай колькасьці з апазыцыі, кампаніі не хапала бачнасьці» — гаворыцца ў заяве.

«Ясна відаць, што Беларусі па-ранейшаму застаецца прайсьці пэўную дарогу, каб выканаць свае дэмакратычныя абавязаньні. Перад выбарамі ўлады зрабілі шэраг абяцаньняў адносна празрыстасьці працэсу і выканалі іх часткова, але недастаткова» — сказаў Кент Гарстэдт, спэцыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновага назіральнай місіі АБСЭ.

Выбары сёлета былі яшчэ больш незаўважнымі … Візуальную агітацыю кандыдатаў, нават ва ўмовах іх поўнай ляяльнасьці ўладам, схавалі ад людзкога вока. Папярэджваньні незалежнага назіраньня ў Жодзінскай АВК №64 на гэты конт перад узгадненьнем і прыняцьцём рашэньня №1168 Жодзінскага гарвыканкаму былі праігнараваныя.

«Учора галасаваньне прайшло спакойна і добра арганізавана, хоць былі засьцярогі з нагоды падліку галасоў. Тым ня менш, выбары не абмяжоўваюцца толькі днём галасаваньня, і гэтыя выбары паказалі, што Беларусь, як эўрапейская краіна, мае патрэбу ў сапраўды канкурэнтнай палітычнай сыстэме для таго, каб рэалізаваць свой дэмакратычны патэнцыял» — сказала Гізэля Вурм з Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. «Таму вельмі важна, каб неадкладна пачаць неабходныя рэформы нарматыўна-прававой базы, каб забясьпечыць стварэньне такой сыстэмы, якая зьяўляецца ключавым элемэнтам для дэмакратычнай стабільнасьці».

Разбор па асобных стосах і папярэдні пералік бюлетэняў - робіцца нябачна (адлегласьць да назіральнікаў больш за 5 м) і не галосна (запіскамі і, у скрайнім выпадку, шэптам). Усё адпрацавана да аўтаматызму. Работнікі працуюць пад кіраўніцтвам начальства, робяць усё дакладна так, як іх навучылі. Ніхто не праяўляе ініцыятывы, не цікавіцца й не задае залічшніх пытаньняў…

.

Падлік робіць ужо само кіраўніцтва - асобна - на адлегласьі ад зрабіўшых сваю “тэхнічную працу” работнікаў - шэраговых сябраў УВК. Адлегласьць пры гэтым ад сябраў УВК і назіральнікаў да месца складаньня перададзеных бюлетэняў кіраўніцтвам у канчатковыя стосы з выніковым падлікам галасоў, аддадзеных за кандыдатаў - максымальна магчымае …

Розначытаньні ў ВК Беларусі з Дапаможнікам ЦВК для УВК - неправамерна інтэрпрэтуюць выбарчыя нормы ды павялічваюць прастору вызначаных заканадаўствам абмежаваньняў.

«Абмежаваньні асноўных свабодаў асацыяцыі, выказваньня меркаваньняў і сходаў звузілі грамадзкую прастору і адмоўна адбілася на палітычным асяродзьдзі, у якім былі праведзеныя выбары. У той час як кандыдаты, як правіла, маглі свабодна праводзіць агітацыю ў рамках закону, вялікая колькасьць вырашыла не рабіць гэтага, што спрыяла апатыі выбаршчыкаў. На пазытыўнай ноце трэба адзначыць, што інструкцыя Цэнтральнай выбарчай камісіі адносна больш дазвольнага разьмеркаваньня грамадзкіх месцаў для агітацыі была выкананая шматлікімі мясцовымі органы ўлады. Аднак няроўны доступ да дзяржаўных і грамадзкіх інстытутаў і рэсурсаў сказіў гульнявое поле для кандыдатаў. У сукупнасьці, гэта абмежавала даступныя магчымасьці выбару для выбаршчыкаў» — лічыць назіральная місія АБСЭ.

Кандыдат Дз.Заблоцкі (нам. старшыні Гарадзкой Рады) разам з старшынёй Гарадзкой Рады Н.Сушко ўручаюць першаклясьнікам падарункі, зробленыя з дабрачыннага гарадзкога фонду. Мерапрыемства заяўлялася як “агітацыйны пікет” кандыдата…

«Мы адзначаем, што ўпершыню за апошнія 12 гадоў некаторыя прадстаўнікі апазыцыі будуць прадстаўленыя ў парлямэнце. Тым ня менш, праўныя й канстытуцыйныя рамкі абмяжоўваюць грамадзкую прастору для дыскусіяў і не даюць выбаршчыкам магчымасьці зрабіць усьвядомлены выбар» — сказала Івана Добэшава з Парлямэнцкай асамблеі АБСЕ.

Заява назіральнай місіі АБСЭ таксама адзначае тое, што ў выбарчых камісіях апынулася толькі нязначная колькасьць прадстаўнікоў апазыцыйных кандыдатаў і, што адсутнасьць цэнтралізаванага рэестру выбаршчыкаў прывяла да адсутнасьці гарантый абароны ад шматразовага галасаваньня.

«Пастаянныя недахопы, якія мы вызначылі ў ходзе назіраньня за гэтымі выбарамі, паказваюць на той факт, што даўнія рэкамэндацыі застаюцца нявыкананымі» — заява цытуе Тану дэ Зулуэту, кіраўніцу доўгатэрміновай місіі АБСЭ па назіраньні за выбарамі».

Паводле nn.b
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Загалоўнае фота: Сяргей Сацюк

Фота з Жодзіна і камэнтары да іх: Аляксей Лапіцкі

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline