_dzv_04.jpgУчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне, былі зафіксаваныя неправамерныя дзеяньні асобаў у цывільным, ад якіх пацярпелі праваабаронца, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі і журналіст Дзяніс Борыкаў.

На Аляксея Лапіцкага быў зьдзейсьнены напад двух асобаў у чорным, якія сілаю вырвалі ў яго фотакамэру. Камэру ўдалося даволі хутка вярнуць, але ўжо без фота матэрыялаў.

У журналіста Дзяніса Борыкава была адабраная відэакамэра. Яе аддалі толькі пасьля выдаленьня ўсёй інфармацыі напрыканцы, пасьля затрыманьня арганізатараў сьвяткаваньня.
Журналіст рыхтуе заявы ў Жодзінскі ГАЎС і пракуратуру.

Пацярпелы ад дадзеных дзеяньняў праваабронца Аляксей Лапіцкі ў 17-10 адразу падаў скаргу на імя начальніка Жодзінскага ГАЎС Шляхціна У.М., у якой пазначаны сьведкі, згодныя даць пры неабходнасьці паказаньні ў судзе. Таксама, рознымі спосабамі ўдалося зафіксаваць фотавыявы і галасы правапарушальнікаў.

Правабаронца спадзяецца, што вясновы “Жодзінскі працэс” будзе не аднабаковым.
Відавочным парушэньням правапарадку і правоў асобаў з боку міліцыянтаў (нават перапранутым ці без апазнавальных знакаў) прыйдзецца даць належную праўную ацэнку.

Калі ж гэта ня здолее зрабіць Жодзінская пракуратура і суд альбо нацыянальная судовая сыcтэма – пра Жодзінскі працэс будзе ведаць увесь сьвет да арганізацыі ААН і Камітэту па Правах Чалавека пры ёй.

Думаецца, цікавым будзе даведацца пра сытуацыю з парушэньнем арт. 19, арт 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і адпаведных артыкулаў Эўрапейскай Канвэнцыі ці Канстытуцыі РБ у Жодзіне … і прадстаўнікам Офісу Камісара па Правах Чалавека пры Савеце Эўропы.

Licviny-INFA,
Жодзіна

Гэты артыкул размешчаны 23.03.08 22:38 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 08.06.08 09:45: Беларускі Праўны Партал » Blog Archive » Праваабаронцы з Жодзіна атрымалі несуцяшальны адказ ад пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнег [ ]

    […] Пацярпелыя ўчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне пад

  2. 08.06.08 22:48: Праваабаронцы з Жодзіна атрымалі несуцяшальны адказ ад пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра | Licviny.INFO - Інфармацыйны партал Жодзін [ ]

    […] Пацярпелыя ўчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне пад

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline