Новым па акрузе, - прынамсі там, дзе за працэсам сачылі незалежныя назіральнікі, - было тое, што месца сартыроўкі бюлетэняў крыху перасунулася да месцаў, адведзеным камісіяй для назіральнікаў (на адлегласьць да 4-5 мэтраў) і гэты працэс не закрываўся для назіраньня тулавамі сябраў камісіяў.

У астатнім усё засталося па-ранейшаму.

Ніхто з назіральнікаў і сябраў камісіяў ня мог назіраць паасобны падлік бюлетэняў за кожнага з кандыдатаў, не кажучы ўжо пра адпаведныя адметкі ў бюлетэнях.

Акрамя таго, непасрэдная працэдура складаньня выніковых стопак з сумаваньнем перададзеных сябрамі бюлетэняў з падлічанымі галасамі - ажыцьцяўлялася ў камісіі, як заўсёды, у іншым месцы пастаянным ейным складам кіраўніцтва. Ва УВК №9, напрыклад, гэта адбывалася на асобным стале старшыні, што знаходзіўся зусім па-за полем для назіраньня - далей за 5 мэтраў ад сябраў камісіі ды ў 10-12 ад назіральнікаў.

Уся працэдура да моманту агалошваньня выніку такога падліку вялася ў поўнай цішыні. Любыя лічбы і прозьвішчы не называліся, а пісаліся на паперках і перадаваліся такім чынам, каб ход падліку й складаньне прамежкавых лічбаў у канчатковыя сумы па кожным з кандыдатаў, а таксама прапорцыі выніковых стопак пры гэтым, не маглі кантралявацца прысутнымі.

Напрыканцы старшыня камісіі адмовілася выдаць завераную копію пратаколу назіральніку, не прадставіла дакумэнт візуальна, не агучыла канчатковых ягоных лічбаў зь яго, а адразу вывесіла двухбаковы пратакол адным бокам (толькі першую ягоную старонку) на ўваходных дзьвярах памяшканьня для галасаваньня.

Алеся Краўцова вывешчае адну старонку пратакола перад закрыцьцём участка
Алеся Краўцова вывешчае адну старонку пратакола перад закрыцьцём участка

Вывешаны для капіяваньня пратакол (адна старонка двухбаковага пратаколу)

ВЫСНОВЫ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАНЬНЯ - ПАДЛІК ГАЛАСОЎ ПА АКРУЗЕ №64 БЫЎ НЕГАЛОСНЫМ І НЕПРАЗРЫСТЫМ

У дзень галасаваньня на УВК№9, Жодзіна. Фота: Аляксей Лапіцкі

P/S

Нам ёсьць з чым параўноўваць …

Як ні дзіўна ў Жодзіне нават у 2014 годзе “на асобных выбарчых участках” падчас мясцовых выбараў падлік бюлетэняў рабіўся адчувальна лепей … (фота без электроннага прыбліжэньня і кадраваньня гл. ніжэй)

Для параўнаньня і адсочваньня тэндэнцыяў - варта ўзгадаць лякальны досьвед падліку галасоў толькі на УВК №20 акругі (гарадзкая Паліклініка) падчас мясцовых выбараў 2014 году ў Жодзіне.

На мясцовыя выбары ў сакавіку 2014 году камісія выбарчага ўчастку ў Паліклініцы, дзе падлікам бюлетэняў кіравала Аксана Бэкер пры дапамозе старшыні Вольгі  Шатэрнік, правяла значна болш адкрыты й галосны падлік галасоў, чым ён рабіўся сёлета пасьля гучных заяваў ЦВК і адпаведных трэнінгаў… Уся працэдура ад пачатку да абвяшчэньня вынікаў адбывалася ў цэнтры злучаных паміж сабою сталоў на вачах ва ўсіх сябраў камісіі і назіраньня. Назіральніку можна было стаяць на адлегласьці да 1 мэтра ад края сталоў, на якіх ажыцьцяўляўся разбор бюлетэняў, пачатковая іхная расфасоўка ў стопкі, а таксама і выніковае сумаваньне з чутным і бачным для ўсіх (а не маўкліва-патаемным) падлікам па кожным кандыдаце.

Падлік галасоў на УВК №20 (гарадзкая Паліклініка) - мясцовыя выбары 2014г. (маб. фота назіральніка А.Лапіцкага).

Пры гэтым, канешне, яшчэ заставалася ня вырашанай праблема адсутнасьці магчымасьці бачыць адзнакі ў кожным бюлетэні, зробленыя выбарнікамі. А гэта дасягаецца шляхам дэманстрацыі адным з сябраў камісіі ўсім прысутным кожнага бюлетэня з бачнай у ім адзнакаю - галосным і празрыстым улікам кожнага аддадзенага за таго ці іншага кандыдата голаса.

Аднак, у 2014 годзе ў Жодзіне, такі падлік быў значна больш празрыстым для ўсіх ягоных удзельнікаў і назіраньня (акрамя двух назіральнцаў ад Белай Русі ды БРСМ, якія засталіся на сваіх стацыянарных месцах, сачылі выключна за незалежным назіральнікам, а не за працэдурай падліку), чым ён практыкуецца звычайна, і які мы маглі бачыць сёлета.

МОЖНА ЗРАБІЦЬ ВЫСНОВЫ.

Сёлета “вакно для назіральнікаў” толькі прыадчынілася на рэжым, так бы мовіць, “праветрываньня”…

НЕАБХОДНА ХУТЧЭЙ ПЕРАЙМАЦЬ СТАНОЎЧЫ ДОСЬВЕД, ВУЧЫЦЦА (НАВАТ У СВАІХ КАЛЕГАЎ), РАЗЬВІВАЦЦА Й СТАНАВІЦЦА ЛЕПЕЙ, КАЛІ МЫ (канешне) ЖАДАЕМЫ ЖЫЦЬ У “МОЦНАЙ І КВІТНЕЮЧАЙ БЕЛАРУСІ”.

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць |

Гэты артыкул размешчаны 12.09.16 15:59 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 23.09.16 15:54: Ці абнародуюць мясцовыя ўлады вынікі галасаваньняў па горадзе Жодзіне і кожным выбачрым участку акругі? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацый [ ]

    [...] выбарчая працэдура акрамя патаемнага галасаваньня ды сам працэс падліку галасоў, - адзначаецца Аляксея Лапіцкага ў звароце ад 19.09.2016 як [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline