Даўгатэрміновы назіральнік Аляксей Лапіцкі зьвярнуўся ў выбаркам, каб навесьці парадак на выбарчых участках акругі №64 ў сувязі з сыстэмнымі парушэньнямі ч.16 арт.45 Выбарчага Кодэксу Беларусі, якія вынікаюць з  інтэрпрэтацыяў дадзенай нормы ў Дапаможніку ЦВК для УВК.

У тэрмінова пададзеным звароце назіральнік адзначае, што на выбарчых участках гораду адсутнічае агітацыйная прадукцыя кандыдатаў.

У ДК "БелАЗ" так і не зьявілася ніводнага агітплякату.

Яна мэтанакіравана прыбіралася старшынямі УВК з-за неадпаведнай трактоўкі ў Дапаможніку ЦВК для УВК часткі 16 артыкула 45 Выбарчага Кодэксу Беларусі ды ў парушэньне Пастановы 1168 Жодзінскага гарвыканкаму.

Падмена агітацыі аўтабіяграфічным інфармаваньнем носіць пры гэтым таксама сыстэмны характар. У аснове ляжаць як няправільныя трактоўкі, гэтак і не разуменьне прадстаўнікоў адміністрацыяў выбаркамаў (у тым ліку), дзе агітацыяная прадукцыя, а дзе інфармацыйная.

Скрыня датэрміновага галасаваньня на УВК №9. ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ - 11.09.2016 .

Пры адсутнасьці агітацыйнай прадукцыі ў горадзе выбарнікам прапануецца сурагат біяграфічна-інфармацыйных улётак, якія паўсюль і падмяняюць сабою агітацыю кандыдатаў. І пры гэтым нехта разьлічвае на свабодны ды асэнсаваны выбар?

Таксама назіраецца зблытваньне такіх паняткаў як ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ) і ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ, а таксама ПАМЯШКАНЬНЕ (пакой) ДЛЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ і БУДЫНКА ВЫБАРЧАГА ЎЧАСТКУ ці “ПАМЯШКАНЬНІ ВЫБАРЧАГА ЎЧАСТКУ.

- Мною назіраецца поўная адсутнасьць выбарчых агітматэрыялаў на выбарчых участках па горадзе, у тым ліку ў дасяжных для выбарнікаў публічных месцах, - адзначе жодзінскі праваабаронца 10.09.2016. - Іх цэнтралізавана прыбралі перад пачаткам датэрміновага галасаваньня ўжо з 05-06.09.2016 з памяшканьняў усіх выбарчых участкаў для галасаньня па акрузе (выключэньне- інтэрнат ААТ “Сьвітанак” - Аўтазаводзкая №22  УВК, ды вядомы ўжо па змаганьні за вяртаньне агітматэрыялаў у фае - Будаўнічы выбарчы ўчастка №9 “Моладзевага Цэнтру”).

Ч.16, арт. 45 ВК Беларусі забараяне любую агітацыю толькі ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (сёлета – гэта 11 верасьня 2016 году), пры гэтым візуальную – у ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ толькі ў ПАМЯШКАНЬНІ ДЛЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ! Таму агітацыя (у тым ліку візуальная) ня можа быць забароненая падчас “датэрміновага галасаваньня”, якое робіцца да ДНЯ ВЫБАРАЎ, як па горадзе, гэтак і ва ўсіх памяшканьнях будынку ўчасткаў для галасаваньня (з улікам і самога памяшканьня для галасаваньня). Заканадаўства толькі адзначае неабходнасьць разьмяшчэньня агітматэрыялаў на роўных умовах для ўсіх кандыдатаў. А ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (дзень галасаваньня), у які агітпрадукцыя павінна застацца толькі “па-за памяшканьнем для галасаваньня” будзе толькі 11 верасьня 2016 году.

Аднак, гэта па іншаму інтэрпрэтуецца ў адпаведнай мэтадычнай рэкамэндацыі ў Дапаможніку ЦВК для УВК, дзе забарона неправамерна распаўсюжваецца і на БУДЫНКІ, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі - тобок з памяшканьня (пакоя) для галасаваньня на ўвесь выбарчы ўчастак (!).

Гэта безумоўна супярэчыць сэнсу адзанчанай вышэй нормы Выбарчага Кодэксу і нармальнай лёгіцы, пры якой правамернай можа зьяўляцца толькі забарона на агітацыю у ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ у памяшканьні (пакоі) выбарчага участку для галасаваньня, а не ўсяго будынку (ягоных памяшканьняў).

На выбарчы ўчастка (СШ №6) назіральніка ў прамежак часу з 14-00 да 16-00 навогул не прапусьцілі. Вахцёрка казала і з заплечнікам, калі ён нават з дакумэнтамі, уваходзіць нельга... СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫ альбо закрытыя ад назіраньня ЗОНЫ?!


УВК№20 у СШ№6 - вахцёрка не пусьціла назіральніка на ўчастак. Раілася па тэлефоне - сказалі не пускаць. Хто - не прызналася. Міліцыянт сыйшоў глядзець наяўнасьць агітматэрыялаў ды так і не вярнуўся… Дакладна вядома, што на УВК№20, па ўсёй школе, няма аніводнага агітматэрыялу.

У сувязі з адзначаным, Аляксей Лапіцкі просіць кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64:

1) Навесьці парадак на выбарчых участках горада і акругі – вярнуць агітпрадукцыю на належныя месцы;
2) Прыняць арганізацыйныя меры для недапушчэньня парушэньня права на агітацыю й прыпыняць любыя дзеяньні па перашкодах у візуальнай агітацыі да ДНЯ ВЫБАРАЎ;
3) Зьвярнуцца да ЦВК з патрабаваньнямі прывядзеньня мэтадычных рэкмэндацыяў у частцы разьмяшчэньня агітпрадукцыі ў адпаведнасьць з ч. 16, арт. 45 ВК Беларусі.

ДАДАТКІ:

ЗВАРОТ ад 10.09.2016 рэг. №101 (копія, PDF-файл)


Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінкай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Гэты артыкул размешчаны 11.09.16 05:16 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Навука, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 11.09.16 05:27: AL Łapicki [ ]

    Датэрміновае галасаваньне прайшло без агітацыйнай прадукцыі - чыноўнік лічыць, што адной правільнай аўтабіяграфічнай улёткі з “фэйсам” - дастаткова для асэнсаванага выбару!?

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline