У апошні 5-ты дзень датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку №9 у “Моладзевым Цэнтры” агітацыйнай прадукцыі кандыдатаў ад “БелАЗу” і “Сьвітанку” знайшлося месца ў тамбуры сярод розных каляровых абвестак, дзе ня менш каляровыя  выбарчыя плякаты губляюцца нават у дзённым сьвятле. Аднак, гэта значна лепей за цёмны калідор, у якім 08.09 практычна схавалі ўсе “праграмныя устаноўкі ды абяцаньні” народу ад абодвух кандыдатаў ад улады ў ПП НС Рэспублікі Беларусь.

Гэта адбылося дзякуючы новаму пісьмоваму звароту назіральніка ў Жодзінскай АВК № 64 Аляксея Лапіцкага, ды непасрэднаму ягонаму прыходу ў жодзінскі выбаркам. Праваабаронца зьвярнуў увагу жодзінскай акурговай камісіі на тое, што плякаты былі выдаленыя з 05.09 на 06.09 са стэнду й замененыя на інфаўлётку супрацьпраўна, а пасьля вяртаньня выбарчай агітпрадукцыі кандыдатаў, яе таксама супрацьпраўна (нібыта сарамліва) схавалі ад вачэй выбарнікаў у парушэньне патрабаваньняў ч.13, арт.45 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь ды Пастановы Жодзінскага гарвыканкаму 1168.

У выніку тэрміновага званка сакратаркі акруговай выбарчай камісіі Тацяны Краўцэвіч, які яна адразу зрабіла да старшыні УВК №9 Алесі Лобкіс падчас рэгістрацыі зваротаў 10.09.2016 у прысутнасьці назіральніка, выбарчыя матэрыялы кандыдатаў зьявіліся ў памяшканьні выбарчага ўчастку. Іх разьмесьцілі хоць і не на спэцыяльным стэндзе (фліпчарце), - бо апошні “афіцыйна абвешчаны” зламаным, - а ў тамбуры паміж уваходнымі дзьвярыма “Моладзевага Цэнтру”.

Тым часам 10.09.2016, у апошні дзень датэрміновага галасаваньня, Аляксей Лапцікі атрымаў з АВК №64 адразу тры карэспандэнцыі з 4-ма адказамі на свае звароты - 2 зь іх, 64 ад 09.10 і 65 ад 10.09, тычацца праблемы выдаленьня агітплякатаў кандыдатаў з памяшканьня выбарчага ўчатку 9.

З гэтых адказаў вынікае, што Жодзінская АВК №64 правяла дасьледваньне сытуацыі ды … паверыла інфармацыі, выкладзенай у “пісьмовых тлумачэньнях “па інцыдэнце адносна выдаленьня агітматэрыялаў, прадстаўленых дырэктаркай “Моладзевага Цэнтру” (якая зьяўляецца пастаннай намесьніцай старшыні УВК №9 у гэтай гарадзкой установе культуры). У адказе адзначаецца, што:

“Для разьмяшчэньня агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты старшыні ўчастковай кмісіі Будаўнічага ўчастку для галасаваньня 9 быў дадзены фліпчарт, які разьмясьцілі ў фае ўстановы. У сувязі з тым, што 06.09.2016г. фліпчарт быў выпадкова апракінуты дзецьмі, якія наведваюць гурткі ўстановы, і прыйшоў у не прыдатны для выкарыстаньня стан, агітацыйныя матэрыялы разьмешчаны на іншых агульнадаступных стэндах.”

Аднак, ужо з адпаведнай публікацыі ды наступных дзеяньняў мы адразу бачым, што камісія называе “агульнадаступным месцам” для агітматэрыялаў кандадатаў у ПП НС Беларусі ад горада Жодзіна і ўсёй Жодзінскай акругі №64. Такім агульнадаступным месцам 2-ія суткі, - да рэакцыі на гэта назіральніка, - быў цёмны калідор, у якім дадзеныя матэрыялы, нават ведаючы пра іхнае знаходжаньне там, убачыць было надзвычай цяжка.

ВЕЛЬМІ ПРОСТАЕ АБВЯРЖЭНЬНЕ ВЭРСІІ ПРА ЗЛАМАНЫ ДЗЕЦЬМІ ФЛІПЧАРТ …

А самым галоўным ёсьць тое, што дадзеная цалкам прыдуманая матывіроўка - супярэчыць ужо ўстаноўленым, зафіксаваным дакладна ды апублікаваным 3-ма днямі раней на нашым сайце фактам пра тое, што разам са зьнікненьнем агітматэрылаў, фліпчарт з фае нікуды не зьнікаў (!), - на ім (як  мы ўжо ведаем) з 05.09.2016 на 06.09.2016 проста адбылася неправамерная замена агітплякатаў на адну чорна-белую інфармацыйную ўлётку (гл. мтэрыял тут). Значыцца фліпчарт не апракідваўся і не ламаўся. А калі гэта і адбылося, дык толькі пасьля выдаленьня агітматэрыялаў з фліпчарту (!). Тобок такія абставіны не былі, не маглі быць, прычынаю выдаленьня агітматэрыялаў кандыдатаў у любым выпадку.

У сувязі з гэтым, вэрсія пра “выпадкова апракінуты дзецьмі” ды зламаны фліпчарт - відавочная выдумка, зробленая для таго, каб “дарослым цёцям” з “Моладзевага Цэнтру” пазьбегнуць адказнасьці за парушэньне ч.14, арт. 45 ВК Беларусі (!).

У сувязі з гэтым тэрміновы зварот назіральніка ад 10.09.2016 нават пасьля тэрміновага вынясеньня агітплякатаў “на сьвятло” у апошні дзень датэрміновага галасаваньня (гл. копію зварота ў дадатку) захоўвае сваю актуальнасьць.

ДАДАТКІ:

Копія новага звароту ў АВК №64 наконт парушэньня ч. 14 і 13, арт. 45 ВК Беларусі пры разьмяшчэньні агітпрадукцыі кандыдатаў на УВК №9

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 11.09.16 03:00 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 11.09.16 03:27: AL Łapicki [ ]

    5 дзён на адным участку, каб убачыць “сьвятло у тамбуры”…)( А кольки ж трэба людзкіх рэсурсаў, каб тэрмінова выпраўляць ” сыстэмныя памылкі” адміністрацыяў для захаваньня сваёй, вырабленай за грошы, агітацыйнай прадукцыі на бачных месцах? Пры гэтым, нехта можа спасылацца на Дапаможнік ЦВК для УВК і мэтадычныя рэкамэндацыі… - абсалютна згодзен. Менавіта ігнараваньне ч.13, ч.14, а таксама неадпаведнасьці з ч.16, арт.45 ВК Беларусі ў дадзеным даумэнце - дэзарыентуюць работнікаў АВК, ТВК і УВК з суб’ектамі выбарчага працэсу, ствараюць канфліктныя сытуацыі, перашкаджаюць візуальнай агітацыі нават пры наяўнасьці такіх пастановаў выканаўчае ўлады, як жодзінская №1168!

  2. 14.09.16 20:01: Кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 супярэчыць само сабе і зафіксаваным назіраньнем фактам (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] ў цёмным калідоры, а потым у “сонечным тамбуры” паміж уваходнымі дзьвырым дадзенай дзяржустановы [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline