На выбарчы ўчастак №9 у Моладзевым Цэнтры пасьля зваротаў (вуснага - 07.09 і пісьмовага - 08.09.2016) ад назіральніка Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую акруговую выбарчую камісію №64 - вярнулі агітматэрыялы абодвух кандыдатаў. Але назіраньне фіксуе пры гэтым парушэньне ч.13 арт.45 ВК Беларусі ды адпаведных патрабаваньняў Пастановы №1168 гарвыканкаму (!).

Матэрыялы разьмесьцілі ў бязьлюдным цёмным калідоры (сьвятло не ўключаецца ў мэтах эканоміі электрычнасьці), дзе немагчыма іх, нават, адразу заўважыць.  У той жа час, сьветлае й прасторнае памяшканьне фае, дзе часьцей за ўсё праходзяць людзі, якія, у тым ліку, мэтава шукаюць актуальную выбарчую інфармацыю пра кандыдатаў, а таксама дзе раней знаходзіўся прыбраны спэцыяльны інфармацыйны стэнд, пустуе.

Яго найчасьцей займае міліцыянт, ахоўваючы ўчастак, які адпачывае альбо на мяккай канапе, альбо бавіць час за пастаўленым насупраць уваходу ў будынак сталом. Як раз побач з гэтым сталом і знаходзіўся раней стэнд з агітацыйнай прадукцыяй, якую спачатку замянілі на інфармацыйную ўлётку, а потым і зусім прыбралі.

ТАК БЫЛО РАНЕЙ,  ДА ВЫДАЛЕНЬНЯ 06.09.2016 АГІТАЦЫЙНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ З УЧАСТКУ


Назіральнік ва ЎВК №9 і адначасна даўгатэрміновы назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту ў Жодзінскай АВК №64 Аляксей Лапіцкі лічыць, што

прыбіраньне агітпрадукцыі (ейная замена на інфармацыйную) ад самага пачатку была недапушчальным парушэньнем ч.14, арт. 45 Выбарчага Кодэксу Беларусі, а вяртаньне агітацыйных матэрыялаў абратна ў будынак УВК №9 падчас 3-га дня датэрміновага галасваньня, толькі пасьля зваротаў назіральніка ў Акруговую выбарчую камісію, - хоць фармальна быццам бы й адпавядае патрабваньням ВК (у частцы знаходжаньня агітматэрыялаў на выбарчым участку), аднак грубейшым і відавочнейшым чынам парушае патрабаваньні ч.13, таго ж 45 артыкулу ВК, якім як і Пастановаю 1168 Жодзінскага выканкаму прадпісваецца

“вылучаць на тэрыторыі ўчасткаў для галасаваньня месцы, найбольш наведваемыя грамадзянамі, для разьмяшчэньня на іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў”.

У сувязі з гэтым, кіраўніцтва УВК №9 альбо вышэйшы кантрольны ворган па акрузе, Жодзінская АВК№ 64, павінны належным чынам адрэагаваць на адзначаныя парушэньні й выправіць сытуацыю.

Так выглядае стэнд зь вернутымі на выбарчы ўчастак №9 агітматэрыяламі, разьмешчаны на сьцяне у цёмным калідоры. Фота зорбленае 08.09.2016 пры спэцыяльным дадатковым асьвятленьні.

P/S

08.09 пасьля 18-30 назіралася такая карціна, калі пара сталых грамадзянаў (мужчына з жанчынаю) прыйшлі на участак №9 і адразу ў фае шукалі матэрыялы, на якіх можна было б пачытаць пра кандыдатаў. У тых умовах, калі стэнд адсутнічае, а агітплякаты разьмешчаныя ў 10 мэтрах  на сьцяне пасярэдзіне доўгага цёмнага калідору, яны, натуральным чынам, у такіх умовах нічога не знайшлі. Міліцыянт ім прапанаваў прайсьці ў памяшканьне для галасаваньня, дзе яны маглі пачытаць толькі кароткія біяграфічныя зьвесткі пра кандыдатаў. У выніку, мужчына врашыў адразу сыйсьці, а жанчына (не вядома на падставе якой інфармацыі, выказваючы недавер да ўбачаных зьвестак “ЗАБАЛОЦКАГА” - так, яна назвала кандыдата) вырашыла прагаласаваць практычна ўсьляпую.

У сувязі з убачаным узьнікаюць пытаньні - ці будзе выбар, зроблены падчас такога галасваньня, свабодным і, самае галоўнае, “асэнсаваным”? Чаму выбаркамы працягваюць старанна хаваць АГІТАЦЫЙНЫЯ матэрыялы кандыдтаў, якія яны выраблялі за дзяржаўныя ды грамадзкія альбо прыватныя грошы? Ці адпавядае такая сытуцыя патрабаваньням вышэй адзначаных нормаў ды вядомым прынцыпам дзейснага выбарчага заканадаўства?

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 09.09.16 17:12 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 10.09.16 00:39: AL Łapicki [ ]

    Хоць вока выкалі … - такое ганаровае месца для сваіх жа (праўладных) кандыдатаў вылучыў дзяржаўны “Моладзевы Цэнтар” культуры, дзе знаходзіцца УВК №9 … А што з незалежнымі кандыдатамі бывае - іхная прадукцыя навогул да дня датэрміновага галасаваньня не дажывае… БАЙКОТ ВЫБАРАЎ АД САМІХ ЖА ВЫБАРКАМАЎ?!

  2. 11.09.16 03:00: У апошні дзень датэрміновага галасаваньня агітматэрыялы кандадатаў вынесьлі ў “тамбур” … (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацый [ ]

    [...] з матэрыялу ды наступных дзеяньняў мы адразу бачым, што камісія называе “агульнадаступным месцам” д

  3. 14.09.16 19:59: Кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 супярэчыць само сабе і зафіксаваным назіраньнем фактам (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Значыцца  яны, як вынікае з адказу, нікуды й не выдаляліся? Але гэта - відавочна супярэчыць рэальна і пасьлядоўна зафіксаваным фактам, апэратыўна й тэрмінова публікуемым на нашым рэсурсе. [...]

  4. 29.09.16 20:23: Жодзіна: з-за непрацуючых тэлефонаў Менаблвыбаркаму назіраньнем быў пададзены зварот наўпрост у ЦВК (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны П [ ]

    [...] ўлётку зь біяграфічнымі дадзенымі, а ў далейшым вернутыя й разьмешчаныя з парушэньем патрабаваньняў Пастановы №1168 Жодзінскага гарвыканкаму і ч.13, арт.45 [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline