Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Выяўленыя апошнім часам парушэньні Выбарчага Кодэксу ў частцы разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў (УВК №9 - паказальна) выкрываюць іхны сыстэмны ці сыстэматычны характар, бо такія парушэньні назіраліся й назіраюцца ў вялікай колькасьці ўдзельнікамі выбараў практычна заўсёды.

Практыка зьняцьця агітацыйных матэрыялаў ва ўстановах і арганізацыях гораду НАВАТ па-за межамі тэрыторыі памяшканьня для галасаваньня (спэцыяльнага пакою з кабінкамі й скрынямі, дзе гэта таксама робіцца БЫЦЦАМ БЫ ЗАКОННА), а таксама ў будынках, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, раней за ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ) - заснаваная на тым, што:

1) ніколі ніхто з чыноўнікаў  не быў пакараны за парушэньне ч.14 арт.45 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь ды адпаведныя перашкоды ў агітацыі шляхам зьняцьця агітацыйнай прадукцыі альбо ейнай замены агульнымі інфаўлёткамі з кароткімі аўтабіяграфічнымі зьвесткамі, вырабленымі цэнтралізавана ў будынках выбарчых участкаў да ДНЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДНЯ ВЫБАРАЎ) - гл. ілюстрацыю-вытрымку з Выбарчага Кодэксу ніжэй;

2) чыноўнікі блытаюцьдні датэрміновага галасаваньня” зь ДЗЁМ ГАЛАСАВАНЬНЯ (ДНЁМ ВЫБАРАЎ), а таксама ПАМЯШКАНЬНЕ ДЛЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ (пакой на выбарчым участку альбо ў будынку выбарчага ўчастку) з БУДЫНКАМ ВЫБАРЧАГА ЎЧАСТКУ ці самім ВЫБАРЧЫМ УЧАСТКАМ;

3) навучаньне дадзеных чыноўнікаў адбываецца па пунктах мэтадычных рэкамэндацыяў ці практычнага дапаможніку ЦВК, які не зьяўляецца нарматыўна-праўным актам, але ягоныя палажэньні наўмысна альбо памылкова скажаюць сэнс адпаведных нормаў Выбарчага Кодэксу, напрыклад, супярэчасць сэнсу прыведзенай ніжэй ч. 16, арт. 45 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь - гл. ілюстрацыю-вытрымку з Выбарчага Кодэксу тут:

Але, нават з прыведзенай ніжэй ілюстрацыі часткі 4 Дапамодніку для УВК бачна, што памяшканьнем для галасаваньня зьяўляецца “пакой” на тэрыторыі будынку, у якім разьмешчаны выбарчы ўчастак.


З дакладнай і зразумелай фармулёўкі ў Выбачрым Кодэксу, прыведзенай

з самага пачатку, вынікае простае правіла:

у ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ (ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ), які ня ёсьць “днямі датэрміновага галасаваньня” (!) і ніколі імі ня стане, АГІТАЦЫЯ (любая, у тым ліку ў выглядзе друкаваных агітматэрыялаў кандыдатаў) У ПАМЯШКАНЬНІ (пакоі) ДЛЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ - забараняецца! А вывешаныя раней агітацыйныя матэрыялы па-за ПАМЯШКАНЬНЯМІ (пакоямі) ДЛЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ - паўсюдна захоўваюцца на сваіх месцах.

Мы ж на практыцы назіраем НЕПРАВАМЕРНАЕ зьняцьцё агітацыйных плякатаў старшынямі УВК (яскравы прыклад УВК 9), якое НЕ ДАПУСКАЕЦЦА ч.14, арт. 45 (гл. ілюстрацыю-вытрымку з Выбарчага Кодэксу вышэй) да моманту ДНЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ - ДНЯ ВЫБАРАЎ 11 верасьня 2016г. (!)

Акрамя таго, агітматэрыялы зьнікаюць з памяшканьняў для галасваньня (пакояў) ужо ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня.

У той час, калі забарона на агітацыю ў памяшканьні для галасаваньня адпаведна ВК Беларусі, як мы бачым распаўсюджваецца ТОЛЬКІ на ДЗЕНЬ ВЫАРАЎ (ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ) - тобок на 11 верасьня 2016 году (!).

НЕАДПАВЕДНАСЬЦІ Ў ДАПАМОЖНІКУ ЦВК для УВК па ўсёй Беларусі

З прыведзеных вышэй вытрымак з Выбарчага Кодэксу ч.14 і ч.16, арт.45 (у канкрэтным выпадку), які мае безумоўную юрыдычную перавагу над мэтадычнымі парадамі Дапаможніка ЦВК (пры тым, што апошні дакумэнт навогул не зьяўляецца нарматыўна-праўным актам і не можа быць аспэчаны на прадмет прабелаў альбо калізіяў з нормамі дзейснага выбарчага закону), -  абсалютна яснымі бачацца ўсе гэтыя наяўныя неадпаведнасьці з номамі выбарчага права.

ТАК, замест ДНЯ ВЫБАРАЎ (ДНЯ ГАЛАСАВАНЬНЯ) у мэтадычцы ЦВК знаходзім дадаткова яшчэ й “БУДЫНКІ, дзе знаходзяцца УВК” (!?), што зьяўляецца прыдуманай “навэлай”, якая літаральна ўбіваецца ў галовы даверлівых актывістак-актывістаў на трэнінгах ды паўтараецца імі на практыцы ў выглядзе парушэньня права на агітацыю разам з узгаданымі вышэй палажэньнямі Выбарчага Кодэксу  Беларусі.


У сувязі з гэтым, на ўчастку УВК №9 пасьля прозьбы назіральніка да старшыні Алесі Лобкіс зачытаць ч.16 арт.45  Выбарчага Кодэксу, кіраўніца ўчастковай камісіі адмовілася гэта рабіць. А на наступны дзень Выбарчы Кодэкс, які з гонарам паказвала яшчэ дзень назад старшыня камісіі, быў прыбраны ёй з Інфармацыйнага стэнду памяшканьня для галасаваньня.

Выбарчы кодэкс на інфармацыйным стэндзе памяшканьня для галасаваньня УВК№9, 07.09.2016г.

Інфармацыйны стэнд памяшканьня для галасаваньня УВК№9 без Выбарчага Кодэксу, 08.09.2016г.

P/S

Пры гэтым, у сваім ДапаможнікуЦВК адзначае, што “у прапанаваных мэтадычных матэрыялах улічаны і абагульнёны вопыт падрыхтоўкі й правядзеньня выбарчых кампаніяў, а таксама навацыі апошніх гадоў у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей - Выбарчы кодэкс)…

Па пытаньнях, якія ўзьнікаюць пры выкарыстаньні Дапаможніку ды Прыкладнага сцэнара трэнінгу, варта зьвяртацца ў акруговыя, абласныя ды Менскую гарадзкую тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (далей - акруговыя камісіі, абласныя, Мiнская гарадзкая камiсii) альбо ў Цэнтральную камісію па тэлефонах: 327 19 15, 222 64 87, 327 19 10, 327 19 30, 327 19 03.

ДАДАТКІ:

Дапаможнік ЦВК для УВК (з інтэрпрэтацыямі нормаў Выбарчага Кодэксу Беларусі) - PDF-файл (рас.)

ВЫБАРЧЫ КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 09.09.16 04:00 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 09.09.16 14:12: AL Łapicki [ ]

    ВЫБАРЧЫ КОДЭКС кажа (нажаль у сваім расейскамоўным варыянце, дарэчы - ці існуе ў Беларусі іншы - беларускамоўны!?):
    ч.13 арт.45 - “При проведении выборов местные исполнительные и распорядительные органы по согласованию с соответствующими комиссиями выделяют на территории участков для голосования места, наиболее посещаемые гражданами…”
    ч.14. арт.45 - “Не допускаются снятие, заклеивание, замазывание, повреждение агитационных печатных материалов, если они изготовлены и размещены с соблюдением требований законодательства Республики Беларусь.”
    ч.16. арт.45 - “Агитация в день голосования не допускается. Агитационные печатные материалы, ранее вывешенные вне помещений для голосования, сохраняются на прежних местах”.

    Сустнасьць гэтых “ПРОСТЫХ СЛОВАЎ”, як мы бачым, “даходліва скажае” ДАПАМОЖНІК “мэтадыста”, які такім чынам рарспаўсюджвае мэтодыку невыкананьня ЗАКАНАДАЎСТВА й фактычна арганізуе “ПРАЎНЫЯ СУТЧЫКІ” на месцах (дзякуй, што пакуль такія!).

    Дадзеная сытуацыя патрабуе неадкладнага вырашэньня, бо сыстэмныя парушэньні нават гэтага ВК, які неабходна таксама зьмяняць, служаць фактарам і першапрычынай ПАДЗЕЛУ, НЕПАРАЗУМЕНЬНЯЎ, КАНФЛІКНАСЬЦІ ды нікому не патрэбнай ДЭСТАБІЛІЗАЦЫІ ў грамадзтве. (!)

  2. 09.09.16 17:12: Агітацыйная прадукцыя вярнулася на выбарчы ўчастак №9, але ці заўважуць як грамадзяне?! (фота) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] (ейная замена на інфармацыйную) ад самага пачатку была недапушчальным парушэньнем ч.14, арт. 45 Выбарчага Кодэксу Беларусі, а вяртаньне [...]

  3. 11.09.16 05:16: Даўгатэрміновы назіральнік зьвярнуўся ў Жодзінскі выбаркам для спыненьня сыстэмных перашкодаў у візуальнай агітацыі на УВК акругі(дакум [ ]

    [...] каб навесьці парадак на выбарчых участках акругі №64 ў сувязі з сыстэмнымі парушэньнямі ч.16 арт.45 Выбарчага К

  4. 15.09.16 17:01: Жодзіна: камісія адмовілася зьвяртацца ў ЦВК па неадпаведнасьцях палажэньняў ейнай мэтадычкі Выбарчаму Кодэксу Беларусі (фота, дакумэнты) [ ]

    [...] У сваім адказе за №67 ад 11 верасьня 2016 году кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 узгадвае пра законнасьць функцыі ЦВК па тлумачэньні выбарчых нормаў у мэтах “аднастайнасьці іхнага выкарыстаньня”, але замест звароту да ЦВК па тлумачэньне адносна пастаўленых заяўніком пытаньняў неадпаведнасьці палажэньняў Зборніку мэтадычных рэкамэндацыяў для УВК з нормамі асноўнага выбарчага закону (ч.16, арт. 45 ВК Беларусі), - чамусьці, зноўку цытуе дадзеныя спрэчныя палажэньні ды фармулўкі… [...]

  5. 30.09.16 23:02: ЦВК даслала чарговы “дзіўны адказ” на скаргу з Жодзіна (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] свабоды правядзеньня візуальнай агітацыі ў сувязі з інтэрпрэтацыямі ч. 16, арт. 45 ВК Беларусі ў прапанаваных для практычнага скарыстаньня [...]

  6. 20.10.16 00:26: Жодзіна: з-за непрацуючых тэлефонаў Менаблвыбаркаму скарга была пададзена наўпрост у ЦВК (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] (!) павінен быць толькі 11 верасьня 2016 году. - Аднак, гэта па-іншаму інтэрпрэтуецца ў адпаведнай мэтадычнай рэка…, дзе забарона знаходжаньня агітматэрыялаў кандыдатаў [...]

  7. 20.10.16 00:44: На электронны зварот Менаблвыбаркам адказаў без разгляду скаргі па сутнасьці (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] ў час датэрміновага галасаваньня, адносяцца да недапушчальных інтэрпрэтацыяў адпаведных нормаў ВК у …, датычных умоваў візуальнай агітацыі на выбарчых [...]

  8. 23.10.16 02:08: Чым адкажа ЦВК на прынцыповую й паказальную скаргу з Жодзіна? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Практычнага дапамодніку ЦВК для УВК Беларусі, у якіх скажаецца сэнс ч.14 арт.45 Выбарчага Кодэксу Рэспу… З-за гэтага ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня ўся [...]

  9. 02.11.16 02:02: Жодзіна-Менск: ЦВК прызнала неабходнасьць вырашэньня заяўленай камунікацыйнай праблемы (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Жодзінскай АВК №64, Менаблвыбаркаму, а таксама наконт неправамерных інтэрпрэтацыяў аўтарамі Практычных дапаможнікаў ЦВК для ТВК і [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline