07.09.2016 прыйшоў адказ з Жозінскага ГАЎС на перанакіраванае гарадзкой пракуратураю пытаньне ад даўгатэрміновага назіральніка ў Жодзінскай АВК №64. Міліцыя доўга думала (аж 10 дзён), каб зрабіць масу граматычных і стылістычных памылак (альбо “адруковак”) у дасланым 07.09.2016 кароткім (у адзін сказ) паведамленьні.

Пры гэтым, відавочна пераблытаўшы “суб’екта ў частцы разьбіральніцтва па справе” (С.Слабуху) зь дзейсным “намесьнікам кіраўніка” прадстаўнічае ўлады Жодзіна (Д.Заблоцкім), кіраўніцтва Жодзінскага ГАЎС - пераадрасавала ўжо перанакіраваную раней, 29.08.2016, у ягоны бок пракуратураю заяву назіральніка А.Лапіцкага да таго ж самага, чамусьці западазраванага цяпер міліцыяй, “намесьніка кіраўніка”, Д.Заблоцкага. І гэта, ня гледзячы на тое, што дадзеная асоба ў заяве пра неправамерныя дзеяньні ў адносінах да незалежнага назіраньня ў Жодзіне, заяўніком не называлася (!?).

Нагадаем, што пасьля заявы ад 25.08.2016 назіральніка ў Жодзінскай АВК №64 ад Баларускага Гэльсынскага Камітэту, Аляксея Лапіцкага, у гарадзкую пракуратуру, апошняя ў частцы перашкодаў у назіраньні ды ціску на заяўніка з боку Сяргея Слабухі (былога кіраўніка ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў па вылучэньні Д.Заблоцкага кандыдатам на выбарах), - перадала справу для разьбіральніцтва ў Жодзінскі ГАЎС.

Жодзінская міліцыя думала доўга, а потым нарэшце, 07.09.2016, адказала…

Адказ ў адзін сказ на беларускай мове за № Л-8, ад 05.09.2016, які старанна падрыхтаваў В.В. Заяц, падпісаны часова выконваючага абавязкі начальніка Жодзінскага ГАЎС В.А.Пручкоўскім, утрымлівае як масу граматычных памылак, гэтак і дзіўны адсыл справы ў сувязі зь у сувязі зь непадведамаснасьцю ў Жодзінскую гарадзкую Раду дэпутатаў.

Пры гэтым сьледчыя, чамусьці, скіроўваюць для разгляду “па факце ціску з боку Д.Заблоцкага” (!?) - ні больш, ні менш.

Куды аспрэчваць, у сувязі нязгоды заўяніку такі “грунтоўны адказ”, - не паведамляецца.

Варта заўважыць, што нават калі міліцыя не памыляецца ў той частцы, што заяву пра перашкоды ў назіраньні й пагрозы назіральніку з боку С.Слабухі (дэпутат Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў) зь нейкай нагоды варта ахарэктарызаваць як некі ціск (якога не было) з боку Дзьмітрыя Заблоцкага (намесьнік старшыні Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў, кандыдат на выбарах у ПП НС Беларусі 6-га скліканьня), то якая неабходнасьць ёсьць скироўваць ЗАЯВУ назіральніка (як бачна ўжо, чамусьці, на Д.Заблоцкага) да кіраўніцтва Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў, тобок фактычна да самаго (быццам бы правапарушальніка) Д.ЗАблоцкага?!

Дзіўны “адказ у адзін сказ” з Жодзінскага ГАЎС праз 10 дзён “разьбіральніцтва” у поўнай сваёй прыгажосьці - тут:


А тым, хто яшчэ не азнаёміўся са ЗАЯВАЙ назіральніка ад 25 жніўня (!) у Жодзінскую пракуратуру, яго можна паглядзець як у самім паведамленьні аб звароце, гэтак і ніжэй - у дадатках.


НЕКАТОРЫЯ ПАРАДЫ:

Для спрашчэньне карыстаньня роднай моваю, якая за доўгія гады нястомнай службы падзабылася, каб выключыць граматычныя памылкі (у тым ліку й пры друку) - прапануем самы надзейны на цяперашні час электронны перакладчык ад (камусьці дагэтуль яшчэ варожага) амэрыканскага GOOGLE.

ІЛЮСТРАВАНЫ ПРЫКЛАД ПЕРАКЛАДУ З ДАПАМОГАЮ ЭЛ.ПЕРАКЛАДЧЫКА:



ДАДАТКІ:

1) Заява ў Жодзінскую пракуратуру ад 23.08.2016, пададзеная 25.08.2016 (PDF-файл)

2) Адказ Жодзінскай гарадзкой пракуратуры - гл. тут

3) Адказ Жодзінскага ГАЎС

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На загалоўным фота: Віталь Пручкоўскі, Жодзінскі ГАЎС

Фота: з сайту “Жодзінкіх Навінаў”
Ілюстрацыі: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Адукацыя, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline