Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Ці адшукаюць цяпер адказныя за выкананьне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму асобы тых, хто “канфіскаваў” з фае будынку “Моладзевага Цэнтру” інфармацыйны стэнд, а раней - выдаліў зь яго ўсе агітматэрыялы абодвух кандыдатаў?

Як адрэагуюць на інцыдэнт, абавязаныя сачыць за правапарадкам міліцыянты ды адказны за кантроль выкананьня Пастановы №1168 ад 27 ліпеня 2016 году першы намесьнік старшыні Жодзінскага выканкаму, Юры Шары?

05.09 на стэндзе ў памяшканьні фае будынку “Моладзевага Цэнтру”, побач зь якім знаходзіцца памяшканьне для галасаваньня Будаўнічага выбарчага ўчастку №9, яшчэ знаходзіліся агітплякаты абодвух  кандыдатаў ад “БелАЗу” і ад “Сьвітанку”.

Але 06.09, перад пачаткам датэрміновага галасаваньня, у парушэньне дзейснага заканадаўсвта ды адзначанай пастановы выканаўчага камітэту, яны былі замененыя на чорна-белую інфармацыйную ўлётку з аўтабіяграфічнымі зьвесткамі пра  кандыдатаў.

Пасьля публікацыі па дадзенай праблеме, 07.09 - стэнд разам зь інфаўлёткай цалкам зьнік.

Заканамерныя пытаньні да старшыні УВК №9 Алесі Лобкіс назіральнікаў у такой сытуацыі - не далі аніякага адказу.

Што сталася з агітацыйнай прадукцыяй ня ведаў і міліцыянт, які ня меў пры сабе бэйджу ды адмовіўся непасрэдна прадстаўляцца падчас размовы з Аляксеем Лапіцкім.

У сувязі з дадзенымі абставінамі ды фактам паступовага зьнікненьня з ахоўваемага міліцыяй выбарчага абъекту спачатку агітпрадукцыі, а потым і 1-ой інфаўлёткі разам з самім стэндам, даўгатэрміновы назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту ў Жодзінскай АВК №64 і назіральнік ад грамадзянаў у Жодзінкай УВК №9, Аляксей Лапіцкі, - зрабіў 07.09 адпаведны вусны зварот у акруговую камісію.

Праваабаронца адзначае, што агітпрадукцыя кандыдатаў, а ў далейшым і інфармацыйна-аўтабіяграфічная ўлётка разам зь інфармацыйным стэндам былі выдаленыя з тэрыторыі будынку, дзе знаходзіцца выбарчы ўчатак №9 у парушэньне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму, якой у тым ліку вызначаюцца:

- месцы для друкаваных агітматэрыялаў у памяшканьнях дзяржустановаў і арганізацыяў гораду як інфастэнды, а таксама

- меры аховы гэтых месцаў, а таксама

- асобы, адказныя за выкананьне (В.Пручкоўскі, Жодзінскі ГАЎС) і кантроль (Ю.Шары, гарвыканкам) за выкананьнем дадзенай пастановы.

Істотным для назіраньня ёсьць тое, што кіраўніцтва УВК, дзе адбыўся інцыдэнт, а таксама іншыя адказыня асобы - ня ведаюць і з-за гэтага парушаюць норму Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, якая прапісаная ў ч.16 арт.45 і кажа, што:

1) агітацыя забароненая толькі ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ;

2) агітацыяныя матэрыялы, якія знаходзіліся па-за памяшканьнем для галасаваньня - застаюцца ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ на сваіх месцах.

Гэта было асноўнай прычынаю зьнікненьня “з-пад носу” міліцэйскай аховы цэлага стэнду з агітматэрыяламі … - ёсьць сапраўдная блытаніна ў тлумачэньнях адказнымі за правядзеньне выбарчай кампаніі функцыянэрамі такога простага й зразумелага кожнаму панятку як “ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ”.

Аляксей Лапіцкі, у гэтай сувязі, па нашай просьбе ўдакладняе:

ДНЁМ ВЫБАРАЎ у Выбарчым Кодэксе называецца АСНОЎНЫ ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ, у які праводзіцца галасаваньне. У нашым выпадку гэта - 11 верасьня 2016 году. Датэрміновыя ж 5-ць дзён, такім днём, нават па сваім вызначэньні, быць ня могуць. Таму, да дня выбараў, уся агітпрадукцыя, вырабленая кандыдатамі без парушэньня ВК Беларусі, ня можа быць канфіскаваная, кудысьці кімсьці прыбраная з участкаў для галасаваньня ці замененая цэнтралізавана вырабленымі інфармацыйнымі матэрыяламі да адзначанага ДНЯ ВЫБАРАЎ.

- Толькі 11 верасьня агітпрадукцыя павінна здымацца з інфармацыйных стэндаў і толькі ў памяшканьнях для галасваньня! Па-за гэтымі памяшканьнямі - тобок у любых даступных для выбарнікаў публічных месцах на тэрыторыі арганізацыяў ці будынкаў, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі, - агітацыйныя друкаваныя матэрыялы ў ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ павінны заставацца на сваіх месцах, - адзначыў правабаронца.

ДАДАТКІ:

Пастанова №1168 Жодзінскага гарвыканкаму  ад 27 ліпеня 2016 году (PDF-файл)

Паводле незалежнага назіраньня на Жодзінкай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 07.09.16 23:07 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 14.09.16 19:55: Кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 супярэчыць само сабе і зафіксаваным назіраньнем фактам (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] рэальна і пасьлядоўна зафіксаваным фактам, апэратыўна й тэрмінова публікуемым на нашым [...]

  2. 23.10.16 02:10: Чым адкажа ЦВК на аргумэнты паказальнай скаргі з Жодзіна? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] кандыдатаў на выбарах у ПП НС Беларусі 6-га скліканьня мэтанакіравана выдалялася з бачнага месца ў фае будынку “Моладзевага Цэнтру”, дзе знаходзіўся [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline