Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Старшыня выбарчай камсіі Будаўнічага ўчастку №9 Алеся Лобкіс перад днём датэрміновага галасаваньня замяніла каляровыя агітматэрыялы на інфармацыйным стэндзе ў фае памяшканьня камісіі на чорна-белую інфармацыйную ўлётку акруговай камісіі, якую масава распаўсюджвалі па паштовых скрынях у Жодзіне. Замена тлумачылася пачаткам датэрміновага галасаваньня.

На ўчастку УВК№9 з 05.09 на 06.09 зь інфармацыйнага стэнду УВК№9, які месьціцца ў будынку “Моладзевага Цэнтру”, зьніклі каляровыя агітматэрыялы кандыдатаў.

Назіральнік Аляксей Лапіцкі, які вылучыўся зборам подпісаў ад грамадзянаў у дадзеную УВК, запытаўся пра гэты інцыдэнт. У выніку высьветлілася, што агітацыйныя матэырялы былі цалкам сьвядома ды асэнсавана заменены камісіяй на чорна-белы варыянт адной біяграфічна-інфармацыйнай улёткі, якая выраблялася цэнтралізавана акружным выбаркамам і масава распаўсюджвалася праз паштовыя скрыні, таму й без таго павінна быць ў кожнага зацікаўленага выбаніка.

Той жа стэнд з агітматэрыяламі кандыдатаў на ўчастку УВК №9 - 05 верасьня 2016 году, Жодзіна.

Старшыня УВК Алеся Лобкіс патлумачыла, што гэта зроблена таму, што распачалося датэрміновае галасваньне, а на самой інфаўлётцы прысутнічае ўсё неабходнае для таго, каб людзі маглі зрабіць асэнсаваны выбар.

На пытаньне назіральніка, якія лёс напаткаў зьнятыя агітматэрыялы, дзе яны знаходзяцца зараз, - старшыня камсіі Алеся Лобкіс нічога не адказала.

Назіральнік Беларускага Гэльсынскага Камітэту ў Жодзінскай АВК №64, назуіральнік ад грамажхянаў на УВК №9, і праваабаронца Аляксей Лапцікі адзначае:

Такім чынам адбываецца назіраемая практычна пастаянна падмена візуальнай агітацыі цэнтралізаваным інфармаваньнем.  Гэта прагназаваная мною на падставе ўжо наяўнага досьведу нэгатыўная сытуацыя, якая хутчэй ёсьць заканамэрным вынікам, а не выпадковасьцю. Дзіўна толькі тое, што ўсё робіцца пад пільнай аховай міліцыі рукамі каірўніцтва УВК. І гэта пры тым, што п. 3 і п. 3.1 пастановы гарвыканкаму за №1168 ад 28 ліпеня абавязвае “адзьдзел нутраных справаў Жодзінскага гарвыканкаму (В.Пручкоўскі) ва ўстаноўленым парадку: забясьпечыць ахову грамадзкага парадку ў месцах устаноўкі інфармацыйных стэндаў для разьмяшчэньня агітацыйных друкаваных матэрыялаў пра кандыдатаў у дэпутаты…”, а “кантроль за выкананьнем дадзенай пастановы ўскладаецца на першага намесьніка старшыні Жодзінскага выканаўчага камітэту” (!).

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 07.09.16 01:46 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 07.09.16 23:07: У Жодзіне літаральна “з-пад носу” міліцэйскай аховы зьнік цэлы стэнд з агітматэрыяламі …!? (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйн [ ]

    [...] галасаваньня Будаўнічага выбарчага ўчастку №9, яшчэ знаходзіліся агітплякаты абодвух  кандыдатаў ад “БелАЗу” і ад [...]

  2. 09.09.16 04:01: Назіральнікам выяўленыя прычыны сыстэмных парушэньняў Выбарчага Кодэксу выбаркамамі на практыцы (фота, ілюстрацыі, дакумэнты) | Жодзінскі [ ]

    [...] ж назіраем НЕПРАВАМЕРНАЕ зьняцьцё агітацыйных плякатаў старшынямі УВК (яскравы…, якое НЕ ДАПУСКАЕЦЦА ч.14, арт. 45 (гл. [...]

  3. 09.09.16 17:12: Агітацыйная прадукцыя вярнулася на выбарчы ўчастак №9, але ці заўважуць як грамадзяне?! (фота) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] прыбіраньне агітпрадукцыі (ейная замена на інфармацый… ад самага пачатку была недапушчальным парушэньнем ч.14, арт. 45 Выбарчага Кодэксу Беларусі, а вяртаньне агітацыйных матэрыялаў абратна ў будынак УВК №9 падчас 3-га дня датэрміновага галасваньня толькі пасьля зваротаў назіральніка ў Акружную выбарчую камісію - хоць фармальна быццам бы й адпавядае патрабваньням ВК (у частцы знаходжаньня агітматэрыялаў на выбарчым участку), аднак грубейшым і відавочнейшым чынам парушае патрабаваньні ч.13, таго ж 45 артыкулу ВК, якім як і Патсноваю №1168 Жодзінскага выканкаму прадпісваецца [...]

  4. 11.09.16 03:03: У апошні дзень датэрміновага галасаваньня агітматэрыялы кандадатаў вынесьлі зь цёмнага калідору ў “сонечны тамбур” … (фота, дакум [ ]

    [...] 3-ма дзнямі раней на нашым сайце фактам пра тое, што разам з зьнікненьнем агітматэрылаў фліпчарт з фае нік

  5. 14.09.16 19:53: Кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 супярэчыць само сабе і зафіксаваным назіраньнем фактам (фота, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Але гэта - відавочна супярэчыць рэальна і пасьлядоўна зафіксаваным фактам, апэратыўна й тэрмінова публікуемым на нашым [...]

  6. 29.09.16 20:21: Жодзіна: з-за непрацуючых тэлефонаў Менаблвыбаркаму назіраньнем быў пададзены зварот наўпрост у ЦВК (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны П [ ]

    [...] пачаткам датэрміновага галасаваньня, з 05.09 на 06.09.2016, прыбраныя з спэцыяльнага інфармацыйнага стэнду ў памя… «Моладзевы Цэнтар», і замененыя на інфармацыйную [...]

  7. 30.09.16 23:03: ЦВК даслала чарговы “дзіўны адказ” на скаргу з Жодзіна (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] асноўнай часткі скаргі адносна забаронаў разьмяшчэньня агітацыйных друкаваных матэр… кандыдатаў ува ўсіх памяшканьнях будынкаў УВК да [...]

  8. 23.10.16 02:07: Чым адкажа ЦВК на прынцыповую й паказальную скаргу з Жодзіна? (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Парушэньні былі выяўленыя падчас пэрыяду датэрміновага галасава… на УВК №9 (будынак “Моладзевага Цэнтру” - гл. загалоўнае фота, старшыня камісіі Алеся Лобкіс). [...]

  9. 02.11.16 01:41: Жодзіна-Менск: ЦВК прызнала неабходнасьць вырашэньня заяўленай камунікацыйнай праблемы (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] ў скаргах факты парушэньняў ВК Беларусі з боку чыноўнікаў УВК №9 і Жодзінскай АВК №64, Менаблвыбаркаму, а таксама [...]

  10. 14.02.18 15:23: Жодзіна: толькі на адным выбарчым участку быў вывешаны пратакол для ўсеаагульнага азнаямленьня (фоты) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] па дадзеных панятках сустракаліся і пры незаконным зьняцьці агітацыйных матэрыялаў абодвух кандыдатаў падчас парлямэнскіх выбараў 2016 году, і раней таксама. [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline