Кандыдат ад улады скарыстаў гарадзкое сьвята “Падары дзіцяці радасьць”, адміністрацыйны рэсурс праўладных арганізацыяў і сродкі дабрачыннага фонду ад прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, а таксама увесь наяўны патэнцыял творчых калектываў дзяржустановаў культуры гораду, пры гэтым выступіў у ролі прадстаўніка дзейснай гарадзкой улады падчас публічнай ганаровай раздачы дабрачынных падарункаў запрошаным на агульнагарадзкое масавае мерапрыемства шматдзетным сем’ям Жодзіна.

Сытуацыя не адрозьніваецца крэатывам - падобнай публічнай раздачай падарункаў за прафсаюзныя сородкі без аніякіх адмоўных наступстваў для сябе як кандыдата падчас выбарчай кампаніі 2012 году ў Жодзіне займаўся эксдэпутат ПП НС Беларусі Харытончык, таксама, дарэчы, Дзьмітры, а таксама - былы намесьнік гендырэктара ААТ “БелАЗ” па якасьці.

28.08.2016 на тэрыторыі сцэнічнай пляцоўкі Гарадзкога парка культуры й адпачынку ў Жодзіне з 14-00 да 16-00 быў афіцыйна заяўлены, агучваўся на сайце выканкаму й “Жодзінскіх Навінаў” агітацыйны пікет Дз.Заблоцкага.

Але ў гэты час на адзначанай пляцоўцы назіралася зусім іншае …


У гэты час, з 14-00 да 16-00 адбыўся агульнагарадзкі дабрачынны сьвяточны канцэрт, які быў зладжаны сіламі ўсіх творчых калектываў і цэнтраў гораду, дзецьмі й моладзьдю. Мерапрыемства было прысьвечанае пачатку новага навучальнага году.

На яго былі запрошаныя бацькі зь дзецьмі. А 54 шматдзетныя сям’і, - сем’і з двайняшкамі, з першаклясьнікамі…, - урачыста й публічна на канцэртнай сцэне атрымалі падарункі.

Пасьля прамоваў перад прысутнымі раздачу падарункаў на сцэне перад гледачамі распачаў кандадат у дэпутаты Дзьмітры Заблоцкі ды ягоная давераная асоба Натальля Сушко, якія выступалі пры гэтым у статусе кіраўніцтва прадстаўнічае ўлады гораду - намесьнік і старшыня Жодзінскай гарадзкой Рады.

Пры гэтым, падарункі (харчовыя, салодкія, а таксама з неабходнымі школьнымі канцпрыладамі) былі падрыхтаваныя за кошт дабрачынных ахвяраваньняў Жодзінскага хлебазаводу, гандлёвых сетак (Белмаркет, Эўраопт, ГЦГ) і прыватных прадпрымальнікаў Жодзіна.

Дзіўным чынам замоўленае як агітацыяны пікет дадзенае мерапрыемства акрамя непасрэднага піяру аднаго з кандадатаў ад улады ніякіх узгадак пра выбары не ўтрымлівала…

Ніякіх агітматэрыялаў навокал ды іхнай раздачы заўважана не было… А Дзьмітры Заблоцкі прасутнічаў на мерапрыемстве толькі некалькі хвілінаў падчас урачыстай часткі - роўна столькі, колькі неабходна было для таго, каб выказацца са сцэны ды ўручыць прысутныя за кулісамі пакеты з падарункамі запрошаным на мерапрыемства сем’ям. Увесь час прысутнічала на мерапрыемстве ягоная давераная асоба і кіраўніца Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў, Натальля Сушко.

Як стала вядома, ініцыятарамі й арганізатарамі дадзенага гаразкога сьвята зьявілася каардынацыйная рада ўзгаданых вышэй квазіграмадзкіх арганізацыяў Жодзіна разам зь ідэалягічным адзьдзелам выканкаму, а таксама адзьдзелы культуры, па справах моладзі, адукацыі, спорту й турызму…

Бацькі зь дзецьмі, якія выступілі на канцэрце, прыкладна за 2 тыдня да мерапрыемства былі праінфармаваныя адміністрацыямі творчых клюбаў і студыяў ды ўжо адмыслова рыхтвалі свае нумары.

Пасьля канцэрту сьвяточную праграму працягнуў Фэст фарбаў, які доўжылася да 19-00.


Фэст фарбаў, на якім было зашмат неадэкватных тэкстаў пад музыку ды вельмі й вельмі мала фарбаў…

Але нашай дзятве - і гэтага ХАПІЛА!))


Такім чынам, кандыдатам ад “БедАЗу”, якога ўжо дастакова добра прапіярылі дзяржсмі, для ўласнага афіцыйна абвешчанага агітацыйнага пікету ды перадвыбарчага піяру быў зноў скарыстаны ўвесь патэнцыял гарадзкіх квазіграмадзкіх арганізацыяў (Чырвоны Крыж, Саюз Жанчынаў, БРСМ, афіцыйныя прафсаюзы …), адзьдзелаў гарвыканкаму, прадпрыемстваў і дзяржустановаў культуры Жодзіна, маладыя гарадзкія таленты і … дзеці.

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline