Жодзінская АВК №64 зацьвердзіла такія правілы агітацыі, узгадніла такое рашэньне выканкаму па ўмовах візуальнай агітацыі, якое не дае магчымасьці праводзіць выбарчую камапанію адкрыта й заўважна для выбарнікаў.
Інфармацыйных стэндаў, на якіх толькі й дазволена разьмяшчаць выбарчыя плякаты ды ўлёткі, за рэдкім выключэньнем, практычна не існуе. Тыя стэнды, якія маюцца ў крамах, для такіх задачаў зусім непрыстасаваныя. У горадзе не зьвяіліся й спэцыяльныя выбарчыя дошкі абвестак. Акрамя таго, камісія чарговы раз агітацыю падмяняе цэнтралізаваным інфармаваньнем.
У выніку кандыдаты, адміністрацыі ўстановаў вымушаныя парушаць адпаведнае Рашэньне №1168 гарвыканкаму і дадатак №2 да яго, як і сама камісія, прадстаўнікі якой пачалі разьмяшчаць па горадзе цэнтралізавана вырабленыя інфармацыйныя матэрыялы зь біяграфіямі кандадатаў. Насуперак забаронаў яны пачалі зьяўляцца з нутранага боку на шкле вокнаў і дзьвярэй у некаторых крамах, школах, у бібліятэцы, на любых прыдатных месцах у тамбурах …
Але гэта не ўратоўвае сытуацыю, бо выбарчай агітацыйнай прадукцыі нідзе ня бачна. Гарадзкіх дошак абвестак спэцыяльна для выбарчай прадукцыі ніхто не выстаўляў, а існуючыя дошкі абсалютна не прыдатныя для агітацыі й палохаюць сваім выглядам.
У выніку замест агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў на вочы трапляюць шматлікія заклікі прыйсьці на выбары 11 верасьня ды разьмешчаныя Акруговай выбарчай камісіі з парушэньнем Рашэньня № 1068 ад 28 ліпеня Жодінскага выканкаму інфарацыйныя матэрыялы.
Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзінскім рэгіёне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA
Фота: Аляксей Лапіцкі
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
[...] месцамі для агітацыйных плякатаў і ўлётак, без уліку назіраемых раней праблемаў, зноў зацьверджаныя інфармацыйныя стэнды [...]
[...] месцамі для агітацыйных плякатаў і ўлётак, без уліку назіраемых раней праблемаў, зноў зацьверджаныя інфармацыйныя стэнды [...]