Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Сустрэча кандыдата ад ААТ “БелАЗ”, намесьніка старшыні Жодзінскай гарадзкой Рады, Дзьмітрыя Заблоцкага, адбылася ў Жодзінскім Каледжы БНТУ пры падтрымцы даверанай асобы, Натальлі Сушко, якая ўзначальвае прадстаўнічую галіну ўлады ў горадзе.

На сустрэчу, якая плянавалася з 17-00 да 18-30, прыйшло 16 чалавек, без уліку 4 чалавек з адміністрацыі каледжа, 2-х работнікаў гарадзкога тэлеканала “СФЭРА”, якія сыйшлі праз 30 хвілінаў, незалежнага назіральніка і саміх выступоўцаў.

Выступае старшыня Жодзінскай гарадзкой Рады, давераная асоба Д.Заблоцкага, Натальля Сушко.

Напачатку выступіла давераная асоба кандыдата, Натальля Сушко. Яна ж напрыканцы заклікала прысутных прыйсьці на выбарчыя ўчасткі й прагаласаваць за Д.Заблоцкага, адзначаючы пры гэтым, у тым ліку, што кандыдата ад БелАЗУ падтрымліваюць улады горада Жодзіна.


Выступае кандыдат Дзьмітры Заблоцкі, намесьнік старшыні Жодзінскай гарадзкой Рады.

Напрацягу амаль гадзіны далей - прагучаў выступ Дзьмітрыя Заблоцкага і было зададзена каля 12 пытаньняў ад 5 прысутных, прагучалі адказы на іх ад Д.Заблоцкага і Н.Сушко.

Пытаньні з залы на сутрэчы ў Коледжы БНТУ, 23.08.2016, Жодзіна.

Практычна ўсе пытаньні тычыліся альбо вытворчай завадзкой тэматыкі (БелАЗ-КЗЦШ-Холдынг, узаемаадносіны, інфраструктура, пэрспэктывы) альбо сацыяльна-эканамічнай, што адносяцца да кампэтэнцыяў мясцовае ўлады ды напаўненьня гарадзкога бюджэту, мэтавага выдаткоўваньня бюджэтных грашовых сродкаў і чаргі на пабудову даўно чакаемых жодзінцамі інфраструктурных гарадзкіх аб’ектаў (напрыклад - дзіцячай паліклінікі).

Старшыня гарадзкой Рады дэпутатаў, Натальля Сушко, адказвае на адно з пытаньняў ...

Сур’ёзных пытаньняў для прадстаўнічае ўлады заканадаўчага ўзроўню чарговы раз на сустрэчы з кандыдатам у ПП НС Рэспублікі Беларусь ад ААТ “БелАЗ” не прагучала.

Узровень, на якім працуе Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь сёньня, як кішэнны ворган выканаўчае ўлады, адлюстраваны і на ўзроўні абмяркоўваемых пытаньняў. Людзі паросту ня ведаюць, чым акрамя лябіяваньня вытворчых ці сацыяльна-эканамічных пытаньняў гораду, зьвязаных з пераразьмеркаваньнем сродкаў бюджэту (дарэчы, “вылучаемага” цэнтралізавана “з вобласьці” ) у такіх умовах можа займацца дэпутат з Жодзіна ў цяперашнім “беларускім парлямэнце”.

Пытаньні пра ўклады ды новую ільготную катэгорыю - "дзеці вайны" ...

Прадстаўнік, верагодна, гарадзкой вэтэранскай арганізацыі турбаваўся праблемаю вяртаньня згубленых грашовых ўкладаў, а таксама для стварэньня заканадаўчых падставаў для стварэньня й замацаваньня новай катэгорыі ільготнікаў - так званай катэгорыі  “дзеці вайны”…

Сустрэча завершылася раней заплянаванага часу - прыкладана а 18 гадзіне.

P/S

Варта адзначыць, што ніякай перадвыбарчай барацьбы паміж 2-ма зарэгістраванымі кандыдатамі па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 не назіраецца. Акрамя таго, нават пры такім цалкам кантраляваным уладамі безальтэрнатыўным раскладзе, у горадзе ня створана ўмоваў для правядзеньня элемэнтарнай візуальнай агітацыйнай кампаніі, якой павінны суправаджацца любыя сапраўдныя выбары.

Паводле незалежнага назіраньня па Жодзінскай акрузе,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 24.08.16 01:52 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 17.09.16 23:19: Зварот назіральніка ў пракуратуру актывізаваў “камбінацыю з перапасоўкамі” дадзеным дакумэнтам | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Дз.Заблоцкага падчас сустрэчы 24.08.2016 у Жодзінскім ліцэі [...]

  2. 18.10.16 01:49: Аляксей Лапіцкі: Жаданьне “насаліць” беларусам большае, чым абавязак “ведаць і выконваць” закон краіны?! (дакумэнты) | Жодзінскі [ ]

    [...] ім у асабістай размове зь Дзьмітрыем Заблоцкім падчас адной з агітацыйных сустрэчаў дадзенага кандыдата ў дэпутаты ПП НС Беларусі 6-га [...]

  3. 01.02.18 01:58: Дыялёг з дэпутатам для паляпшэньня сытуацыі й нацыянальнага заканадаўства. Ці ёсьць пэрспэктывы, альбо ўсё зноў апынецца марным? (дакумэнт [ ]

    [...] Падчас размовы 04.01.2018 таксама была закранутая ясна артыкуляваная яшчэ ў 2016 годзе А.Лапіцкім ягоная прававая і грамадзянская пазыцыя адносна памылковасьці, шкоднасьці й верагодных разбуральных наступстваў Дэкрэту №3, пра што жодзінскі праваабаронца папярэджваў у свой час яшчэ кандыдата ў дэпутаты ПП НС Д.Заблоцкага, калі апошні ладзіў свае агітацыйныя сустрэчы з выбарнікамі. [...]

  4. 06.02.18 00:58: У Жодзіне на 38 акругаў засталося 68 кандыдатаў, зь іх на радыё выступала як раз - 38 (аўдыё, статыстыка) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] ў прысутнасьці назіраньня - сярод іх такія, як Натальля Сушко (старшыня гарадзкой Рады 27 скліканьня) і Людміла [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline