Падчас правядзеньня міжнароднай сутрэчы па футболе 3-га этапа Эўрапейскай лігі паміж Жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” (Беларусь) і Венскім “Рапідам” (Аўстрыя), якая завершылася нулявой нічыёй у выніку, адбыўся шэраг інцыдэнтаў, якія выявілі відавочную праблему ў арганізацыі падобнага кшталту матчаў у рэгіёне.

А менавіта - існуе праблема па выпрацоўцы й рэалізацыі безперашкоднага кантролю за перамяшчэньнем гледачоў падчас правядзеньня матча й вялікага перапынку паміж таймамі.

Тут маецца наўвазе - прадстаўленьне наведвальнікам матча натуральнай магчымасьці кантраляванага адміністрацыяй стадыёну (з дапамогай вядомых арганізацыйных спосабаў і сродкаў) свабоднага выхаду і вяртаньня іх на стадыён (пры неабходнасьці) на свае месцы пры наяўнасьці ў іх аднойчы купленых на матч квіткоў …

У цяперашняй сытуацыяй, як бачна з матэрыялу, прадстаўленая ў ім практыка масава й груба парушае правы гледачоў-заўзятараў Жодзінскага Тарпеда (і нятолькі) як спажыўцоў (права на атрыманьне выкупленага імі якаснага сэрвісу й паслугаў, права не плаціць двойчы за ўжо выкупленую паслугу), а таксама - асноўнае канстытуцыйнае права на безперашкоднае перамяшчэньне ( у тым ліку за межы стадыёну й абратна) пры наяўнасьці такой неабходнасьці падчас матчу.

Прадстаўлены на загалоўным фота мужчына прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што доўга прасіў ахову атрымаць магчымасьць выйсьці й вярнуцца на стадыён па тэрміновай справе пад залог усіх сваіх уласных сродкаў і дакумэнтаў, што знаходзіліся ў торбе,  каб далей заўзець за любімы жодзінскі клюб. У выніку, як бачна на кадрах у самым пачатку відэа (гл. ніжэй), яму гэта не было дазволена (!).

ВІДЭА - ГЛЯДЗІ ТУТ (4-39 хвіл.)

У гэтым відэа прадстаўлена інфармацыя пра шэраг вельмі паказальных інцыдэнтаў, зьвязаных з аховаю стадыёну 28.07.2016г., - немагчымасьць гледачоў вярнуцца на свае месцы на стадыёне пасьля неабходнага (па розных тэрміновых прычынах) выхаду іх за агароджу ды фактычны прымус да набыцьця дадатковых квіткоў на матч (!).

_____________________

____

На відэа бачна, як пасьля перапынку футбольнага матча Жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” (Беларусь) і Венскага “Рапіда” (Аўстрыя) 28.07.2016 году на Жодзінкім стадыёне “Тарпеда” ахова стадыёну не парпускала абратна на свае месцы гледачоў. У сюжэт трапіла, як мінімум 5 пацярпелых, у тым ліку Павел Марыеў (унук гэроя Беларусі, былога гендырэктара ААТ “БелАЗ”, Паўла Лук’янавіча Марыева) ды жонкі футбалістаў клюбу (Вадзіма Дземідовіча і Уладзімера Шчэрбы) з маленькай дачкой на руках.

Пры гэтым, ахоўнікі спасылаліся на правілы, якія ніхто з гледачоў, трапіўшых такім чынам у “адміністрацыйную пастку”, ня чуў і нідзе ня бачыў, самі адмаўляліся іх ясна патлумачыць, адсылалі ўсе пытаньні да адміністрацыі стадыёну, але паўнамоцнага прадстаўніка адміністрацыі да людзей па іх патрабаваньні на ўваход так і ня выклікалі, мераў для тэрміновага вычарпаньня канфліктнай сытуацыі правамернымі спосабамі не прынялі.

У якасьці альтэрнатыўнага вырашэньня - прапаноўвалася ТОЛЬКІ набываць НОВЫ квіток на другую палову матча ды па ім праходзіць (не вядома ўжо толькі, на якія месцы - на старыя ці на новыя - верагодна, на апошняе прадстаўляўся ўжо вольны выбар).

Карціна Рэпіна “Прыплылі”?((


Пакуль муж’я змагаліся за гонар Жодзінкага “Тарпеда” на футбольным полі, іхным родным прыходзілася дабівацца сваёй законнай прысутнасьці на стадыёне ў няроўным паедынку з непрабіўной аховай ля цэнтральнага ўваходу


Старэйшыя з аховы не вырашаюць пытаньне накарысьць здаровага сэнсу й права…


Вымушанае набыцьцё дадактовых квіткоў пацярпелымі …

ПЫТАНЬНІ ДА АДКАЗНЫХ АСОБАЎ

Няўжо эўрапейскія правілы ды ўзровень футболу, на якія спасылаліся прадстаўнікі аховы і якія (быццам бы) устанавіла (іх ніхто з пацярпелых ня чуў і ня бачыў) без належнага апавяшчэньня прысутных на матчы адміністрацыя стадыёну, не прадугледжваюць належную людзкую працэдуру давядзеньня іх да людзей ды выкананьня без парушэньня асноўных нормаў Канстытуцыі, дзейснага заканадаўства й правоў гледачоў як спажыўцоў і грамадзянаў?

Візуальна пра тое, што нельга.

А стэнд з правіламі ў выглядзе тэксту (шмат словаў дробнымі літаркамі) ля ўваходу на стадыён - зусім не ўтрымліваў ніякіх правілаў, падобных тым, што ўжываліся 28 ліпеня 2016 году ў Жодзіне.

Няўжо чарговы раз чагосьці не хапіла…, каб аднесьціся да людзей па-людзку, а не па-салдафонску?!

Няўжо замест бяздумнага выкананьня нейкага вуснага загаду і пастаўленай задачы, нельга разпрацаваць і рэалізаваць на практыцы нармальныя, прыймальныя для бакоў працэдуры - напрыклад любыя кантрольныя меры за выкарыстаньнем дзейсных да канца матча (!) квіткоў іхнымі ўладальнікамі, каб дазваляць людзям (тым больш у выпадку іхнай прыватнай пільнай неабходнасьці) часова пакідаць межы стадыёну й без праблемаў спакойна вяртацца абратна?!

Няўжо немагчыма рабіць усё гэта без прыніжэньняў чалавечай годнасьці й прычыненьня гледачам пры гэтым матэрыяльнае ды маральнае шкоды?!

Неабходнасьць вырашэньня пытаньня, а таксама рэагаваньне па факце зафіксаваных правапарушэньняў… - за адміністрацыяй Жодзінскага стадыёну “Тарпеда”, за адказнымі чыноўнікамі й прадстаўнікамі мясцовае ўлады (праваахоўнай і судовай у тым ліку).

Сустрэча Ўладзімера Шчэрбы ля адмінбудынку стадыёну пасьля матча…

Паводле AlVistud

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота, відэа матэрыялы: Аляксей Лапіцкі (Жодзіна, 28.07.2016)

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Спорт, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 30.07.16 23:25 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Спорт, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 31.07.16 00:41: Жозіна: эўрапейскі футбол і тутэйшая каляфутбольная гарачыня … (фотарэпартаж) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] І ВІДЭА - у матэрыяле “Жодзіна: Вялікі эўрафутбол і дробязная… маецца інфармацыя пра шэраг вельмі паказальных [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline