28 ліпеня 2016 году, Жодзінскае Тарпеда-БелАЗ (Беларусь)  - “Рапід” (Аўстрыя):  0 - 0.

І на полі, і навокал было сапраўды горача… Халодны квас для жаўнэра падчас матча.

Нехта прыйшоў сам, а когосьці прывялі й паставілі… ахоўваць “пэрымэтар” і тых, што прыйшлі…

Дальні фанатскі сэктар аўстрыйцаў…

За агароджаю было шмат жодзінцаў.

Нехта пакуль прыглядаецца, камусьці аказаўся не па кішэні квіточак…

Як не старайся - вышэй галавы ня скочыш… У пазыцыйнай барацьбе таксама важна кантраляваць “паветра”.)

Аўтар адзінага гола Тарпэда ў мінулым пераможным міжнародным матчы з вугорскім “Дэбрэцэнам”, Вадзім Дземідовіч, атакуе вароты аўстрыйскага “Рапіда”.)

Тым часам ягоную жонку й жонку футбаліста Жодзінскага Тарпеда, Уладзімера Шчэрбы, з дачкой-немаўляткай, не прапускае абратна на стадыён “пільная ахова” стадыёну “Тарпэда”… ((

Дземідовіч у атацы на вароты аўстрыйцаў …

Паміж полем і выхадам з стадыёну … (ні туды, ні сюды)

Заўзятары Жодзінскага Тарпеда ды ахова …


Адзін з начальнікаў Жодзінскага ГАЎС, Вадзім Заяц (на фота), адмовіўся дапамагчы ў сытуацыі зь недопускам на стадыён службай аховы родных футбалістаў Жодзінскага “Тарпэда-БелАЗ”, якія выйшлі па пільнай неабходнасьці ў перапынку з малым дзіцём на руках, а назад па захаваных квітках іх ужо не прапусьціла безкампрамісная ахова.

Міліцыянт патлумачыў, што ў яго на стадыёне іншыя функцыі - у такой сытуацыі ён нічым дапамагчы ня зможа.

У перапынку на полі …

Знаёмыя й незнаёмыя, вядомыя й невядомыя жодзінцы пацягнуліся на выхад да завяршэньня матчу …

Сям’я з малымі дзецьмі таксама не дачакалася канца сустрэчы. Але - добрыя заўзятары падрастаюць.)

Задаволеныя сваім становішчам парачкі былі й па-за стадыёнам …

Потым, яны ўжо зусім у іншым настроі назіралі, як гледачоў, якія выйшлі па неадкладных справах на перапынак, ужо не пускала на стадыён ахова.

Напрыканцы - нулявая нічыя.

Свой мір, і свая… барацьба назіраліся за платом …)((

Ля адміністрацыйнага будынку стадыёну …

ДАДАТКОВА:

ФОТАРЭПАРТАЖ і ВІДЭА - у матэрыяле “Жодзіна: Вялікі эўрафутбол і дробязная адмінпрактыка. Хто каго?!”

маецца інфармацыя пра шэраг вельмі паказальных інцыдэнтаў, зьвязаных з службай аховы стадыёну, з-за немагчымасьці гледачоў вярнуцца на свае месцы на стадыёне пасьля неабходнага (па розных тэрміновых прычынах) выхаду іх за агароджу - зафіксаваны фактычны прымус да набыцьця дадатковых квіткоў на матч.

Фотарэпартаж: Аляксей Лапіцкі
Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Спорт, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline