Дазвол кіраўніка мясцовае ўлады горада Жодзіна, Міхала Амельянчука, назіральніку, Аляксею Лапіцкаму, азнаёміцца з дакумэнтамі па вылучэньні кандыдатаў у склад УВК быў праігнараваны супрацоўніцамі агранізацыйна-кадравага адзьдзелу гарвыканкаму.

На адпаведны запыт назіральніка старшыня Жодзінскага выканкаму Міхал Амельянчук, які праводзіў больш чым 2гадзіннае паседжаньне, дазволіў Аляксею Лапіцкаму азнаёміцца пасьля паседжаньня з адпаведнай дакумэнтацыяй па вылучэньні кандыдатураў у нізавыя выбарчыя камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №64.

Пры гэтым, сваё незадавальненьне такім рашэньнем яўна выказалі першы намесьнік старшыні па ідэалёгіі Юры Шары й некаторыя іншыя пысутныя на паседжаньні супрацоўніцы арганізацыйна-кадравага адзьдзелу, якія рыхтавалі ўсе належныя пакеты дакумэнтаў для прыняцьця выканкамам канчатковага рашэньня на паседжаньні.

Праз 5 хвілінаў пасьля нарады назіральнік прайшоў у каб. №119 выканкаму, куды зайшла разам зь ім начальніца арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Тацяна Краўцэвіч (пастаянная сакратарка Жодзінскай АВК №64) і ўжо знаходзіліся падпарадкаваныя ёй супрацоўніцы з адказнай за дакумэнтацыю Аленай Трапашкай.

Просьба прадстаўніка незалежнага назіраньня даць яму азнаёміцца з выбарчымі дакумэнтамі атрымала катэгарычную адмову ад адзначаных асобаў, якія прысутнчалі падчас атрыманьня Аляксеем Лапіцкім дазволу ад кіраўніка мясцовае ўлады Жодзіна на паседжаньні. Нават пасьля ўзгадваньня праваабаронцам пра такое рашэньне кіраўніцтва гарвыканкаму ды супярэчныя яму цяперашнія дзеяньні супрацоўніц, з уісх дакумэнтаў яму было дазволена ўбачыць толькі няправільна аформленыя паперы па 5-ці кандыдатурах, выключаных з абмеркаваньня й галасаваньня на паседжаньні.

Калі ўлічыць мінулы досьвед парлямэнскай кампаніі 2012 году на гэтым жа этапе, то можна зрабіць зусім несуцяшальную выснову. Станоўчым фармальным момантам зьяўляецца афіцыйны выклік назіральніка на паседжаньне выканкаму. Аднак, адносна азнаямленьня з выбарчай дакумэнтацыя - да лепшага тут нічога не зьмянілася.

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі, Жодзіна (аўтафота)

Аляксей Лапіцкі, ДТН у АВК №64 адзначае:

Ня гледзячы на дэманструемую ляяльнасьць асобных прадстаўнікоў з высокага кіраўніцтва Жодзінскага выканкаму да назіраньня ды, часам,  пэўную дабразычлівасьць іхнай рыторыкі, на практыцы (у ніжэйшых калідорах улады той жа ўстановы) маюць месца мінулыя нэгатыўныя  падыходы ды поўнае ігнараваньне правам назіраць і бачыць. Так, закрытасьць выбарчых працэдураў, адлюстраваных у дакумэнтацыі пры фармаваньні УВК у такіх умовах - застаецца  на мінулым недасяжным для назіраньня ўзроўні. Яна становіцца непераадольнай перашкодаю для рэалізацыі асноўнага палажэньня ВК Рэспублікі Беларусь і стандартаў АБСЭ адносна адкрытасьці й празрыстацьсі выбарчага працэсу.

- Дадзеныя паводзіны прадстаўнікоў выканаўчае ўлады, якія цалкам кантралююць працу галоўнай каардынуючай структуры па выбарах на тэрыторыі Жодзінскай выбарчай акругі №64, могуць сьведчыць пра непажаданасьць выкрыцьця назіраньнем нейкіх недабрасумленных дзеяньняў ды маніпуляцыяў з выбарчымі дакумэнтамі ўжо на стадыі працэдуры фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў, - адзначае жодзінскі праваабаронца. - Бо прагляд падобных дакумэнтаў у 2014 годзе (пры атрыманай аднойчы такой магчымасьці - узгадваецца выпадак на стадыі фармаваньня гарадзкой выбарчай камісіі ў Жодзіне) - выявіў, што збор подпісаў за некаторых быццам бы незалежных прадстаўнікоў, зацьверджаных потым у сябры камісіі, адбываўся наўпрост на месцы далейшай рэгістрацыі падпіснога аркуша нават самімі рэгістрантамі…, тобок - не выхадзя з будынку выканкаму, - узгадвае Аляксей Лапіцкі.

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

На загалоўным фота: Міхал Амельянчук, кіраўнік жодзінскай вэртыкалі ўлады. Фота: Жодзінскія Навіны.

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 28.07.16 00:06 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 28.07.16 01:01: AL Łapicki [ ]

    Сапраўды так. Шкада, але прасьцей назіраць не становіцца. Выбарчыя дакумэнты застаюцца па-за тэрыторыяй дазволу для назіраньня.(

  2. 21.11.17 23:58: У Жодзінскім выканкаме ўведзены рэжым выбарачнай сакрэтнасьці … (!?) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] адміністрацыі. Старшынём выканкама раней працаваў М.М.Амельянчук (гл. фота тут), а сёньня - ягоны былы намесьнік па [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline