Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» адолела стадыю другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы. Сёньня, 21 ліпеня, беларуская каманда выйграла ў вугорскага «Дэбрэцэна» з лікам 1:0, а па суме двух сустрэчаў – 3:1.

Адзіны гол на 25-ай хвіліне гульні забіў форвард «чорна-белых» Вадзім Дземідовіч, №87 (гл. на фота пасьля гульні, у тым ліку й з сынам).

На фота: аўтар забітага мяча, Вадзім Дземідовіч

Зручны пас пры гэтым зрабіў навічок каманды Cяргея Загінайлаў, №28. І далей Жодзіна больш валодала мячом, больш стварала небясьпекаў ля Бажыдара Радошавіча. Жодзінцы маглі забіць і 2 мячы. На 85 хвіліне сустрэчы перакладзіна выратавала браму супернікаў пасьля ўдару Яўгена Клапоцкага.

Пасьля гэтага штрафнога ўдару мяч трапіў у перакладзіну.


За 5 хвілінаў да канца сустрэчы ўдары з штрафных былі й па нашай браме, але безвыніковыя.

Калі ж за атакамі гасьцей не пасьпявала абарона, вельмі надзейна гуляў наш брамнік Валерый Фамічоў.

«Тарпеда» перамагло сёння «Дэбрэцэн» зь лікам 1:0, а па суме двух сустрэч – 3:1.

Такім чынам, жодзінская каманда перамагла ў выдатнам для сябе паедынку, за што й атрымала ўдзячнасьць жодзінскіх заўзятараў, якіх гэтым разам было на стадыёне дастаткова шмат.

Пасьляматчавыя віншаваньні Жодзінскаму Тарпеда ад заўзятараў на стадыёне.


Без словаў …

Прыемны сюрпрыз ад нашай каманды. Пабольш бы такіх!)


Юныя заўзятаркі пасьля матча, як і шмат іншых жодзінцаў ды й ня толькі, шчыра радаваліся перамозе нашай каманды.


Выдатны настрой быў і ў жодзінскіх футбалістаў. На фота:  Цярэнці Луцэвіч (№14) з каханай …


Зусім іншы настрой у гасьцей з “Дэбрэцэна”

Адны зь іх нешта ня вельмі прыемнае пасьляматчавае паміж сабою высьветлялі …

Футбалісты гасьцей пасьля прайгранага Жодзінскаму “Тарпеда” матча.

Другія не моглі ачуняць ад зусім нечаканай для сябе паразы ўжо ў аўтобусе …

Зь відавочным сумам, але й цікавасьцю яны назіралі за тым, як жодзінскія падлеткі й дзеці футбалістаў не гублялі часу й трэніраваліся зь мячом ля прахадной стадыёну.) Добрая зьмена падрастае!? Верагодней за ўсё, што менавіта так…

Жодзінскія хлачпукі пасьля матча да канца чакалі сваіх куміраў ля прахадной. Яны вышуквалі іх, каб атрымаць аўтограф ці проста бліжэй убачыць і павіншаваць пераможцаў.


Некаторыя спрабавалі зрабіць … вееельмі … запамінальныя сэлфі…))

Часам ім атрымлівалася гэта зрабіць з футбалістамі …

Андрэй Хачатуран (№10) робіць сэлфі з падрастаючымі футбалістамі…)


Хачатуран малодшы не губляе дарэмна часу й тут жа трэніруецца зь мячом у чаканьні таты …)


… пад наглядам маці …))

… ды пад уважлівымі позіркамі малодшых “сяброў па камандзе” …))


На фота: Вадзім Дземідовіч з сынам.

У наступным раўндзе жодзінцы сустрэнуцца зь венскім «Рапідам». Першая гульня адбудзецца ўжо на наступным тыдні.

Фотарэпартаж: Аляксей Лапіцкі
Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 22.07.16 05:48 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, Cупольнасьць, Навіны, Спорт, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 30.07.16 23:25: Жодзіна: Вялікі эўрафутбол і дробная адмінпрактыка. Хто каго?! | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Лук’янавіча Марыева) ды жонак футбалістаў клюбу ( Вадзіма Дземідовіча і Уладзімера Шчэрбы) з маленькай дачкой на [...]

  2. 31.07.16 00:39: Жозіна: эўрапейскі футбол і тутэйшая каляфутбольная гарачыня … (фотарэпартаж) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] адзінага гала Тарпэда ў мінулым пераможным міжнародным матчы з вугорскім “Дэбрэцэнам”, Вадзім Дземідовіч, [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline