Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Той, хто мае вушы - ды пачуе! Хто мае вочы - убачыць! Ёсьць прыклад суседзяў.

Дарэчы, з размовы як раз на гэту тэму ўдзельнікаў “аўтатурыстычнага клюбу” з Жодзінскай лазьні … (шчырая такая размова была):

“У Польшчы - сапраўдны РАЙ. Мора тавараў і паслугаў. Ёсьць усё - тое ж самае, што і ў Нямеччыне, Францыі й г.д., але ў 2 разы таньнейшае! Супэр!”

Так распавядаюць пра нашых заходніх суседзяў тыя жодзінцы, што пракалесілі па Эўропе на сваіх аўто й дакладна параўналі з нашымі ды яшчэ больш заходнімі эўрапейскімі рэаліямі. Так што, правільным шляхам ідуць нашыя эўрапейскія “таварышы”! Проста радасна за суседзяў!

І яшчэ, міжволі напрошваецца рытарычнае пытаньне:

“Чаму ж мы падобнае не робім? Няўжо б не змаглі?! Хто альбо што дагэтуль нам замінае?!”

Сапраўды, ці мог бы падобны станоўчы досьвед Польшчы быць карысным для Беларусі? Ці заслугоўвае сытуацыя ў суседняй эўрапейскай краіне, якая з 1989 году правяла сыстэмныя трансфармацыі й рэформы, а з 1 траўня 2004 году зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, быць аб’ектам увагі альбо служыць паказальным прыкладам для нашай краіны?

У чым польскія дасягненьні, праблемы альбо недахопы маглі б дапамагчы зарыентавацца беларусам?

Пры падтрымцы Прэс-Клюбу “Беларусь» зьявілася магчымасьць задаць пытаньне вядомаму ў Польшчы дэпутату й на той час галаве Камісіі па зьнешніх пытаньнях Сейма Польшчы Робэрту Тышкевічу.

Пытаньне:

Што за апошнія 10 год зьмянілася ў Польшчы ў кантэксьце дэмакратычных трансфармацыяў сыстэмы, якія распачаліся з 1989 году?

Якія праблемы нутранага разьвіцьця сёньня вырашаюцца найбольш пасьпяхова, а якія застаюцца актуальнымі?

Які пазытыўны прыклад у сувязі з гэтым Польшча магла б прадэманстраваць Беларусі, каб дапамагчы ёй хутчэй пазбавіцца постсавецкіх стэрыятыпаў ды пачаць рухацца шляхам дэмакратычных трансфармацыяў і эканамічных рэформаў?

Адказ на пытаньне Lićviny-INFA (www.licviny.info) на ВІДЭА - глядзі ТУТ (24.06.2015, Варшава)

Аляксей Лапіцкі

На фота і відэа: Робэрт Тышкевіч, галава Камісіі па зьнешніх пытаньнях Сейму Польшчы
(кіруючая партыя “Грамадзянская плятформа”, OP) - 2015 год.

Фота, відэа: аўтара

*
*

(АСНОЎНАЕ БЕЛАРУСКАЙ ЛАЦІНКАЙ)

Polšča – Biełaruś – Eŭropa: čamu vučyć polski dośvied?

Na pytańnie adkazvaje Robert Tyškievič, hałava Kamisii pa źniešnich pytańniach Siejmu Polščy (kirujučaja partyja “Hramadzianskaja platforma”, OP)

Adkaz na pytańnie Lićviny-INFA (www.licviny.info) - hladzi TUT:

Što za apošnija 10 hod źmianiłasia ŭ Polščy ŭ kantekście demakratyčnych transfarmacyjaŭ systemy, jakija raspačalisia z 1989 hodu?

Jakija prablemy nutranaha raźvićcia siońnia vyrašajucca najbolš paśpiachova, a jakija zastajucca aktualnymi?

Jaki pazytyŭny prykład u suviazi z hetym Polšča mahła b prademanstravać Biełarusi, kab dapamahčy joj chutčej pazbavicca postsavieckich steryjatypaŭ dy pačać ruchacca šlacham demakratyčnych transfarmacyjaŭ i ekanamičnych reformaŭ?

24.06.2015, Varšаva.

Alaksiej Łapicki

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline