zabaronyzborpodp_zhodzina_vcz_pal_lpcki_ok_star_z_podp1199-848_103pl

Пэрыяд збору подпісаў грамадзянаў для вылучэньня кандыдатаў распачаўся з 03 ліпеня. Чым адрозьніваюцца ўмовы дадзенага пэрыяду цяперашняй выбарчай кампаніі ад бліжэйшых мінулых?

З кампаніі 2015 году па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на Жодзінскай выбарчай акрузе ў параўнаньні зь іншым рэгіёнамі краіны назіралася відавочная лібэралізацыя.

Як бачна з прадстаўленай інфаграфікі, што стваралася на падставе дакумэнтальных дадзеных з афіцыйна апублікаваных рашэньняў, упершыню зона забаронаў для правядзеньня пікетаў па зборы подпісаў па вылучэньні кандыдатаў тут склала унівэрсальныя 20 мэтраў - да ўсіх аб’ектаў, да якіх звычайна забаранялася падыходзіць з падобнымі мерапрыемствамі на адлегласьць у 50 ці нават 100 мэтраў.

Цалкам дазволенымі з 2015 году ў горадзе сталі прахадныя заводаў і прадпрыемстваў гораду, зь якіх асноўныя ў Жодзіне - БелАЗ, КЗЦШ, Сьвітанак.

У парлямэнскай кампаніі 2016 году ў Жодзіне да аб’ектаў, непасрэдна на якіх забараняецца правядзеньне пікетаў па зборы подпісаў, далучаны адзіны ў горадзе падземны пераход. Бліжэй 50 мэтраў нельга прыбліжацца з пікетамі да вайсковых частак і Турмы №8, што знаходзяцца па вул. Савецкай.

Акрамя гэтага, чаго не было ніколі раней, рашэньнем №951 Жодзінскага гарвыканкаму вызначаны канкрэтны час (з 08-00 да 22-00), калі любыя пікетаваньні, нават у дазволеных месцах, забараняюцца.

А кіраўніцтву ГАЎС у самім рашэньні прадпісана

“прыняць меры па недапушчэньні правядзеньня пікетаваньня з мэтай збору подпісаў выбарнікаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага скліканьня ў месцах, указаных у пункце l дадзенага рашэньня.”

ПАРАЎНАНЬНЕ ЎМОВАЎ ДЛЯ ЗБОРУ ПОДПІСАЎ ПА ВЫЛУЧЭНЬНІ КАНДЫДАТАЎ У ПІКЕТАХ (выбарчыя каманапіі 2012, 2015, 2016 г.г.)


На 2-ім паседжаньні Жодзінскай АВК  №64 кіраўніцтва камісіі пацьвердзіла неабходнасьць выкананьня патрабаваньняў Выбарчага Кодэксу (як гэта  назіралася раней) па недапушчэньня збору подпісаў на прадпрыемствах, у тым ліку з удзелам завадзкіх адміністрацыяў і адпаведнага рэсурсу.

ДАДАТАК:

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Інфаграфіка: Аляксей Лапіцкі


Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline