Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Па сьлядах запамінальнага дэбюту Ісляндыі на “Эўра - 2016″ … 

Каманда - дэбют, сюрпрыз і сэнсацыя. Што абудзіла ў беларусах Ісляндыя?

То быў цудоўны дэбют каманды на “Эўра - 2016″ і сапраўды выдатны футбол! Маленькая краіна-выспа (300 тыс. насельніцтвам) “прывезла” на “Эўра - 2016″ ува Францыю нятолькі выдатную каманду, але яшчэ й да 10% ад агульнай колькасьці насельніцтва сваёй краіны ў выглядзе заўзятараў! І каманда, дзе няма аніводнага легіянэра, згуляла насамрэч выдатна.

Яны білася за перамогу ў кожным матчы, ня гледзячы на тытулы й моц супернікаў. Біліся за кожны мэтар футбольнага поля так, калі б гэта быў кавалак іх роднай зямлі, якінеабходна  было адваёўваць у захопнікаў альбо стыхіі… Біліся й на радасьць сваіх шматлікіх заўзятараў - перамагалі…

Нашыя падабенствы - таемная формула посьпеху ды перамогі

Але, калі прыглядзецца да гэтай краіны ўважлівей, да ейнага гэаграфічнага месцазнаходжаньня, суседзтва з мацнейшымі дзяржавамі ды ў сапраўды экстрэмальных кліматычных умовах існаваньня, з вулканамі ды маркімі стыхіямі навокал…, то можна, як ні дзіўна, убачыць шмат чаго карыстнага для сучаснае кантынэнтальнае Беларусі, зь ейнай цудоўнай прыродаю, якая дагэтуль ня можа намацаць і канчаткова асэнсаваць сваю нацыянальную ідэю, што магла б узброіць, узмацніць і аб’яднаць грамадзтва на стваральную працу дзеля вольнай і годнай будучыні.

Досьвед Іслядцаў паказвае,  каб выстаяць і ўзмацніцца варта зразумець неаспрэчную вартасьць уласнай гістрарычнай памяці й нацыянальнай культуры, моц слова й роднай мовы, якая адраджаючыся разам з спрадвечнай народнай традыцыяй, гуртуе народ у нацыю, аб’яднаную адзінай ідэяй і марамі супольнасьць, сям’ю з адзіным мінулым і супольна ствараемай будучыняй. Любая бяда й нястачы, любыя перашкоды заўсёды прасьцей пераадольваць разам.

Таму асэнсаваць сябе адзіным эўрапейскім народам, адной сям’ёю і на гэтым пабудаваць сваю стратэгію выжываньня, умацаваньня ды ўстойлівага разьвіцьця ва ўмовах росту навакольных рызыкаў і небясьпекаў, рэальных зьнешніх і нутраных пагрозаў інснаваньню ўласнай незалежнай краіны - асноўнае да чаго варта прыйьсьці й чаго варта дасягнуць безумоўна.

Супрацьлегласьці як падабенствы й бакі аднаго цэлага

Краіна-выспа ў прасторах марской стыхіі на заходнім ускрайку Аб’яднанае Эўропы, якая знаходзіцца ў вельмі суворых кліматычных умовах, якая мае шматлікія цяжкасьці й нястачы.., здавалася б, вынішчальныя эканамічныя крызы… - Ісляндыя вельмі падобная на Беларусь у шмат чым і нават у сваіх відавочных супрацьлегласьцях і адпаведных гэапалітычных асыметрыях. Там - выспа й заходняе эўрапейскае памежжа, тут - яркая кантынэнтальнасьць ды ўсходняя эўрапейская мяжа, там - аддаленасьць ад экспансыі й вынішчальных акупацыйных набегаў, тут - пастаяннае поле бою ў змаганьні са зьнешняй агрэсіяй, прэтэнзыямі на само існаваньне незалежнай краіны…

  • Звычка не лямантаваць, а разам упарта пераадольваць цяжкасьці й навалы…, загартоўка й цярплівасьць супольна зь вераю ва ўласныя сілы, ашчадная памяць і пашана да сваёй мінуўшычыны, да продкаў-абаронцаў, адданасьць спрадвечнай нацыянальнай традыцыі, захаваньне мовы й культуры, заканамерная звычка - разам узьнімацца, каб разам и да канца бараніцца супраць любой бяды й навалы… - вось выратавальны ключ и патаемная формула, якія неабходна, нарэшце, знайсьці й асэнсаваць і як мага хутчэй пачаць скарыстоўваць беларусам.

Крыніца стваральнай энэргіі й непераможнае сілы

Гэта й ёсьць стрыжням адказу на спрадвечныя пытаньні - “у чым нацыянальная ідэя, хто мы, і што нам рабіць”? У пошуках ідэальнай нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі разьвіцьця (нацыянальнай ідэі) нельга прыдумаць анічога іншага, больш вартага й здольнага аб’яднасць беларускае грамадзтва. Іначай можна страціць час, які й без таго страчаны дарэмна, якога ў той гонцы й канкурэнцыі ў сьвеце амаль ужо зусім не застаецца.

У гэтым і ёсьць адказ на пытаньне, праз якія падыходы й дзе варта шукаць ды як будаваць уласную нацыянальную еднасьць, у чым насамрэч палягае сіла народу, асэнсаваўшага сябе сям’ёю (адзінай беларускай-ліцьвінскай нацыяй), і праз што могуць праявіцца ды спрацаваць на карысьць усяго сучаснага й будучага беларускага гаспадарства найлепшыя якасьці нацыянальнага характару беларусаў.

Менавіта ў гэтай канцэпцыі, у гэтым кірунку абавязкова праявіцца й рана ці позна знойдзе сваё ўвасабленьне запаветная беларуская мара (”людзьмі звацца”), праявіцца ўся патэнцыйная моц (зьлітая ў адзіна “Літва”) нашага старажытнага эўрапейскага народу, адрадзіўшага сваю памяць, уратаваўшага тым самым ад варварскага вынішчэньня родную мову,  культуру ды й уласную душу, адкрыўшага сябе адзін аднаму ды ў гэтай сваёй якасьці свабодна й натуральна, дабразычліва й ветліва прапанаваўшага сябе суседзям дый усяму навакольнаму сьвету.

Alaksiej Lapicki dla

Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 04.07.16 17:52 у катэгорыі: Cупольнасьць, Артыкулы, Спорт.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 04.07.16 18:23: AL Łapicki [ ]

    Рэфлексіі й меркаваньні… Добра было б беларусам зрабіць неабходныя адпаведныя высновы…

    Калі тут кажам пра беларусаў, размова ідзе не пра асобную купку людзей, а пра грамадзянаў сучаснае Беларусі, якія маюць адзіныя інтарэсы й мэты зрабіць сваю краіну сапраўды моцнай і квітнеючай, бясьпечнай і ўтульнай для сябе, сваіх дзяцей і нашчадкаў, для любых ейных гасьцей і cуседзяў… Таму хучэй - гэта тычыцца як звычайных ці апазыцыйных, гэтак і ўладу трымаючых - тобок усіх беларусаў.

    Без нацыянальнага кансэнсусу й разуменьне агульных небясьпекаў ня будзе знойдзена аніякага станоўчага выніку. Для дасягненьня паразуменьня неабходна прайсьці шлях узаемапаважнага й зацікаўленага дыялёгу, узгадненьня пазыцыяў і паяднаньня на адзіных прынцыпах праз выпрацоўку й рэалізацыю сапраўды прыймальных, зразумелых і празрыстых для усіх нутраных суб’ектаў правілаў існаваньня, узаемадзеяньня й дзяржанага рэгуляваньня…

    Кожны мусіць быць роўным сярод роўных адносна дзеяньня нормаў закону і прыярытэтаў права. А закон павінен служыць для рэалізацыі агульнапрызнаных нормаў права (канстытуцыйных і міжнародных), не супярэчыць ці перашкаджаць іхнай рэалізацыі на практыцы.

    Атрымаўшы свабоду дзеяньняў і права на кантроль улады, грамадзяне адчуюць сябе гаспадарамі краіны, уласнага дому, а не прыгонным статкам рабоў ці давескам кіруючай новай партнамэнклятуры…!

    І гэта, дай Бог, ужо будзе зусім іншая творчая й крэатыўная, скіраваная на разьвіцьцё ўласнага гаспадарства жывая грамадзянская супольнасьць, разам зь якой умацуецца й будзе разьвівацца ды ўзмацняцца беларуская дзяржаўнасьць і сама дзяржава.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline