Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Ля сталічнага Палаца спорту прайшоў арт-парад у вышымайках і нацыянальных строях. Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і БРСМ. Шэсьце адбылося ад Нямігі па частцы праспэкту Пераможцаў да пляцоўкі перад Палацам спорту.

Нягледзячы на традыцыйны й «дзяржаўны» стандарт шэсьця, калёны абласьцей і Менску, — яго можна назваць гістарычным. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі афіцыйныя ўлады на самым высокім роўні правялі публічнае шэсьце, зьвязанае з традыцыйнымі нацыянальнымі беларускімі сымбалямі й арнамэнтальнымі кодамі. Дарэчы, да шэсьця БРСМ распрацаваў уласны варыянт вышымайкі.

NN

Фота Сяргея Гудзіліна

P/S

Раней Савет міністраў пастановай № 51 зацьвердзіў плян мерапрыемстваў, прымеркаваных да Году культуры. Да дакумэнту, апублікаванага на сайце ўраду, прыкладаецца пералік гэтых мерапрыемстваў, сярод якіх ёсьць і «Дзень вышыванкі».

Пад эгідай «Арт-сядзібы» і Асамблеі НДА ў Менску з посьпехам прайшлі першыя фэстывалі нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» — у кастрычніку і сьнежні 2014 году.

Гэты артыкул размешчаны 02.07.16 23:31 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, Cупольнасьць, Навіны, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць каментар, але пінгі не дазволены.
  1. 02.07.16 23:40: Stach [ ]

    Выдатна! Прыгожа. Дзякуй!

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline