Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

28 чэрвеня 2016 г. з 14.00 да 14-16 у залі паседжаньняў Жодзінскга гарвыканкаму адбылося першае паседжаньне акруговай выбарчай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі № 64 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага скліканьня.

Паседжаньне адкрыў першы намесьнік старшыні Гарвыканкаму Юры Шары.

Ён распавёў пра некторыя моманты фармаваньня камісіі падчас паседжаньня прадстаўнікоў улады ў Менску і асабліва пра тое, як кіраўніцтва менскіх абласных уладаў, а таксама дэпутат у ППНС ад Барысава У.Гумінскі хвалілі кандыдатуру А.Ваўчаніна пры зацьвярджэньні складу Жодзінскага выбаркаму.

Пасьля традыцыйнай ужо для Жодзіна працэдуры вылучэньня й зацьверджаньня галасаваньнем 13-ці прысутных сябраў камісіі - старшынём Жодзінскай АВК №64 стаў Сяргей Афанасенкаў (РГА “Белая Русь”). Юры Шары пасьля гэтага пакінуў прэзыдыюм паседжаньня, але застаўся назіраць за далейшым працэсам у залі.

У прэзыдыюме (1-е паседжаньне Жодзінскай АВК)


d0baadr_1000_szary_afanasienkau_uzkr_3_jkimg_9100

На фота: намесьнік старшыні выканкаму, Юры Шары (зьлева) і нязьменны старшыня выбаркаму Сяргей Афанасенкаў (РГА “Белая Русь”)

Працэдура вылучэньня прайшла па вядомым ня першы год сцэнары. Выступалі адны й тыя ж падрыхтаваныя загадзя людзі. І вынікі пры практычна нязьменным складзе камісіі былі для ўсіх прысутных гарантавана прадказальнымі.

Выступае Юры Пахтэра, пастаянны сябра камісіі ад КПБ


Выступае Тамара Мацюшонак, гарвыканкам


Выступае Уладзімер Цыёлта, пастаянны намесьнік старшыні выбаркаму


Выступае Тацяна Краўцэвіч, пастаянная сакратарка Жодзінскага выбаркаму (нач. арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Жодзінскага гарадзкога выканаўчага камітэту)


Сябры камісіі на першым паседжаньні АВК у будынку Жодзінскага выканкаму


У выніку кароткага паседжаньня 28 чэрвеня, на якім акрамя даўгатэрміновага назіральніка ад кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Аляксея Лапіцкага прысутнічалі карэспандэнты мясцовага тэлеканалу “Сфэра”, быў абраны (нязьменны ўжо другі дзясятак год) кіруючы склад Жодзінскай АВК:

1) старшыня камісіі - Афанасенка Сяргей Мікалаевіч (Белая Русь);
2) намесьнік старшыні камісіі - Цыёлта Уладзімір Паўлавіч (Гарадзкая Лякарня);
3) сакратарка камісіі - Краўцэвіч Тацяна Пятроўна (Жодзінскі гарвыканкам).

Чарговая выбарчая кампанія распачалася надзвычай прадказальна


Такім чынам, прынамсі для нас, выбарчая кампанія 2016 году пачалася абсалютна традыцыйна й прадказальна. На фоне фэнамэнальнага па інтрыгах футбольнага Эўра-2016 ува Францыі, наперадзе ў беларусаў  - таксама ўсё па накатанай? Хіба што свае карэктывы (вылучэньне ды й агітацыя адбываюцца менавіта ў гэты пэрыяд году) унясе сёлета надзвычай гарачае лета.


Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline