АМБАСОВІШЧААмбасада ЗША пачала падрыхтоўку да правядзеньня 5-га фэсту “Амбасовішча-2009″, які заплянаваны на чэрвень 2009 году. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія музыкі.

Як і на мінулых фэстывалях, заплянавана правесьці канцэрт, які прыцягне новых людзей на беларускую музычную сцэну, пасьля чаго аўдыторыя фэстывалю галасаваньнем абярэ пераможцу.

Зацікаўленыя грамадзяне Беларусі могуць дасылаць свае музычныя запісы, кантактную інфармацыю і кароткае рэзюмэ аб сабе па адрасе: 220030, Менск, вул. Герцэна, 2А, аддзел грамадзкіх адносінаў Амбасады ЗША, альбо па эл.пошце: fest@usembassy.minsk.by.

Ніякіх абмежаваньняў па жанры і мове песьняў няма. Разглядаюцца толькі арыгінальныя, аўтарскія працы, у тым ліку нестудыйныя запісы.

Паводле belngo.info

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline