Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Амэрыканскую сьпявачку Крысьціну Грымі застрэлілі падчас канцэрту ў канцэртнае зале Plaza Live (Арланда, штат Флярыда, ЗША) 10 чэрвеня 2016 году.

Як інфармуе тэлеканал CBS, пасьля заканчэньня выступленьня да стала, дзе Грымі раздавала аўтографы, падыйшоў мужчына з двума пісталетамі й расстраляў сьпявачку. Яна была дастаўлена ў лякарню, дзе памерла.

Пасьля таго, як адбыўся стрэл у Крысьціну Грымі, на зламысьніка накінуўся брат сьпявачкі. Падчас бойкі невядомы застрэліўся.

Крысьціне Грымі было толькі 22 гады. Яна стала вядомая, як удзельніца праграмы The Voice.

TV-рэпартаж (анг.) - ТУТ

Грымі атрымала вядомасьць дзякуючы запісам, якія выкладвала ў YouTube. Яна стала ўдзельніцай шостага сэзону шоў «Голас», які выходзіў на тэлеканале NBC, дзе фінішавала трэцяй. Пасьля гэтага яна запісвала ўласныя песьні й выступала з канцэртамі ў розных гарадах ЗША.

Паліцыя пакуль ня можа растлумачыць, як злачынца зь двума пісталетамі змог бесперашкодна патрапіць на канцэрт і прайсьці да сьпявачкі. Яго матывы пакуль не ўстаноўленыя.

ЗАПІС ВЯДОМАЙ ПЕСЬНІ “Hellow”  У ВЫКАНАНЬНІ ХРЫСЬЦІНЫ ГРЫМІ

Яшчэ адзін запіс дуэтам - “Just A Dream” by Nelly - Sam Tsui & Christina Grimmie - ВІДЭА ТУТ

ncs_modified20160611120517maxw640imageversiondefaultar-160619939

“Titanium” by David Guetta feat. Sia - Christina Grimmie Cover - ВІДЭА ТУТ

 
 

НА ФОТА ХРЫСЬЦІНА ГРЫМІ


Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline