Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

13323770_963261760456924_3686909106463979521_o-lt0au

Толькі што скончыўся фінальны бой за званне чэмпіёна свету па муай-тай у катэгорыі да 75 кілаграм. «Народны чэмпіён» на ўзнагароджваньні. «Пагоня побач! Будзем жыць», — вітаюць байца ў фэйсбуку.

Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаансаба з Тайланду, які не саступаў у баях ужо 4 гады запар.

Віншуем нашага «Народнага чэмпіёна»!

13315803_10209856321430701_3228595605480420326_n-hgha9

Гэтая перамога адметная яшчэ й тым, што некаторы час паездка Гуркова ў Швэцыю была пад пытаньнем — у зборнай нібыта не маглі знайсьці грошы.

У адказ на гэта грамадзкасьць за адзін дзень сабрала неабходную суму ў некалькі тысяч Эўра, а за Гурковым замацавалася мянушка «Народны чэмпіён»

ВІДЭА БОЮ - ГЛЯДЗІ ТУТ

Гэты чэмпіянат склаўся для беларусаў надзвычай удала — у агульным мэдальным заліку мы на 2 месцы з 5 залатымі, 1 срэбранай і 4 бронзавымі мэдалямі.

Чэмпіёнамі сьвету сталі Віталь Гуркоў, Анатоль Ванакаў, Зміцер Валент і Андрэй Герасімчук.

Дзяніса Ганчаронка швецкі мэдык не дапусьціў да фіналу праз павышаны ціск.

Сярод дзяўчатаў золата мае Алена Ляшкевіч.

Паводле nn.by
Алесь ЛЕТА

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline