Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Busiel_684

Цягам гэтага тыдня Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь ладзіць мерапрыемствы, каб знайсьці аднадумцаў сярод моладзі ды НДА для працы ў міратворчасьці па ўсім сьвеце.

Арганізатаркі й арганізатары Тыдня заклікаюць распачаць міжнародны міратворчы дыялёг, і прапаноўваюць цягам наступных 8 дзён акрэсьліць сваю міратворчую пазыцыю.

Мерапрыемствы прымеркаваныя да міратворчага Тыдня “Рухі да Міру” (“ДвижениЯ к Миру”) пачаліся першага й працягнуцца да дзявятага траўня.

Праграма Тыдня “Рухі да Міру”

Адкрыюць Тыдзень міратворчасьці 1-3 траўня антываенныя выставы {НЯ МІР}, якія пройдуць у розных прасторах Менску.

2 траўня. Уводны курс па міратворчасьці. Размова пра тое, што такое міратворчасьць, вайна й канфлікты, якія выклікі сучаснасьці стаяць перад міратворчым рухам будучыні й як кожны можа паўплываць на сытуацыю ўжо цяпер.

3 траўня. Лекцыя “Пратэстнае й антываеннае мастацтва ў краінах СНД 90-е — наш час”. Удзельніца выставы {НЯ МІР} Катрын Нянашава раскажа аб розных формах мірнага пратэсту ў гістарычным кантэксьце ды ў цяперашні час.

4 траўня. Лекцыя “Сучаснае мастацтва й тэатральныя практыкі як спосаб выказваньня сваёй грамадзянскай пазыцыі”. Актор Беларускага Свабоднага Тэатру Кiрыл Машэка прадставіць свой досьвед і тэарэтычныя аспэкты тэмы.

5 траўня. Уводны курс па міратворчасьці ў Гомелі.

6 траўня. Абмеркаваньне “Сэксуальныя практыкі як мадэль пабудовы ваенных канфліктаў”. Размовы пра сэкс, падпарадкаваньне ды як гэта суадносіцца з вайной і міратворчасьцю.

8 траўня. Чытка п’есы Лёхі Чыканоса “Крым-дрым-дым”. Пасьля п’есы пройдзе дыскусія пра расейска-украінскі канфлікт з удзелам гасьцей з Расеі ды Ўкраіны.

9 траўня. Фэномэн “сьвята 9 траўня” ў паліталягічным, гістарычным, філясофскім і псыхалягічным кантэксьце. Што мы сьвяткуем, і як гэта зьвязана з вайной і сьветам.

Фота з Facebook Анастасіі Жаўрыд
Фота з Facebook Анастасіі Жаўрыд

Цягам усяго Тыдня будзе праходзіць флэшмоб “Посьці фота з абяззброенымі рукамі” і “Чытай словы міра”, фотапраэкт “пошукі мілітарызму вакол нас”, “шукай знакі вайны ў гарадзкой прасторы й публікуй у сацыяльных сетках з хэштэгам #войнавокругнас і #wararoundus”, кампанія па дэмілітарызацыі гарадзкой і асабістай прасторы “здай цацкі вайны”.

Падрабязную інфармацыю аб кожным мерапрыемстве можна знайсьці ў Вконтакте, Facebook, а таксама на сайце Моладзевай Праваабарончай Групы-Беларусь.

Паводле Асамблеі НДА Беларусі і www.prava-by.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline