Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

“ДЗЕНЬ ВОЛІ - 2016″ у МЕНСКУ

Вялікі дзень беларусаў, якія дбаюць пра гістарычныя даты й сьвяткуюць галоўную дату беларускай дзяржаўнай незалежнасьці - угодкі ўтварэньня ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

“ДЗЕНЬ ВОЛІ - 2016″ распачаўся а 17-00 з ускладаньня кветак да помніку беларускаму народнаму пісьменьніку Янку Купала, а таксама  невялікага мітынгу, на якім выступілі Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец ды Анатоль Лябедзька.

У Купалаўскім скверы былі людзі рознага веку, з плякатамі й нацыянальнымі сьцягамі, транспарантамі й кветкамі…

За мерапрыемствам назіралі ўдзельнікі маніторынгавай групы, якія прайшлі спэцыяльнае навучаньне й адсочвалі ўсе істотныя моманты, неабходныя для выніковых праўных высноваў і выпрацоўкі рэкамэндацыяў уладам па паляпшэньні сытуацыі з рэалізацыяй  грамадзянамі Беларусі іхнага канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў.

Пасьля ўскладаньня кветак да помніку народнаму песьняру Беларусі, удзельнікі сьвяткаваньня арганізавана рушылі па прашпэкце ў бок Кінатэатру “Кастрычнік”, дзе на 18-00 быў прызначаны афіцыйны збор удзельнікаў, і ў гэты час там таксама зьбіраліся людзі.

НА МАРШЫ

НА ПЛЯЦЫ ЯКУБА КОЛАСА

ЛЯ КІНАТЭАТРУ “КАСТРЫЧНІК” (прыпынак мэтро “Акадэмія навук”)

Агульны здымак (гл. ніжэй) усё ж атрымалася зрабіць з прыступак кінатэатру… Вышэй падняцца не дазвалялі супрацоўнікі міліцыі. Яны, пры гэтым, пастаянна прапаноўвалі спусьціцца на прыступку ніжэй і ніжэй… У той жа час зьверху, на галоўнай тэрасе будынку, знаходзілася 4 “прывілеяваныя асобы”))( …

Прыходзілася шукаць і іншыя ракурсы, праз якія можна было перадаць сьвяточнасьць і масавасьць гэтага незабыўнага мірнага сходу, на якім шмат хто сустрэў сваіх даўніх сяброў, адчуў сябе ў якасьці вершніка (вершніцы)) з ПАГОНІ і, нават, часам мог атрымаць памятнае сэлфі зь вядомымі ў Беларусі палітыкамі …)

Былі і вельмі нават)) знаёмыя - нашыя сябры з Жодзіна. Напрыклад, Ганна.

Калісьці, на судзе ў 2011 годзе, ёй прышлося даваць паказаньні ў якасьці сьведкі па факце нашага, зь ейным цяперашнім мужам, безпадстаўнага затрыманьня супрацоўнікамі Жодзінскага ГАЎС (кіраваў затрыманьнем непасрэдна нам. нач… С.Сявец).

Упершыню ў Жодзінскім судзе я знаходзіўся тады не ў звычайнай сваёй якасьці, заяўніка ці праваабаронцы, а як затрыманы й падсудны. А вынікам быў арышт на 5 сутак.((

Незабыўныя, трэба прызнацца, успаміны пра якасьць…, - калі гэта можна назваць такім словам, - беларускага ды ўласна жодзінскага “правасудзьдзя”, а таксама пра наступствы “справядлівага рашэньня” судзьдзі Самойла).

Ну вось і Ганна, з маёй невялічкай “дапамогай”)), крыху “паскакала” на “кані” з нашай спрадвечнай і легендарнай баларускай (ліцьвінскай) ПАГОНІ. - БАРАНІ СВАЁ!)

МІЛІЦЫЯ ЗАЙМАЛАСЯ СВАІМІ СПРАВАМІ АМАЛЬ НЕЗАЎВАЖНА …

Нехта, з кіруючага складу, не губляючы часу, адразу тут і цяпер … “пачытваў” апазыцыйную прэсу (”Народную Волю” ды знойдзеныя недзе ўлёткі).

Аб’ёмныя, па мерках звычайных абывацеляў, “рабяткі” літаральна закрывалі сваімі ўнушальнымі “торсамі” ахоўваючы ад розных “лазутчыкаў-экстрэмістаў” лёзунг:

“Твая хата з краю? Крайняя хата гарыць першай”!

Такая вось сваеасаблівая “дапамога” ад пераапранутых і таму зь “вялікай цяжкасьцю распазнаваемых” у натоўпе супрацоўнікаў адной зь менскіх … “праваахоўных службаў”…

700img_3048

СЬВЯТОЧНЫ МАРШ ПРАЦЯГНУЎСЯ ДА РАЁНУ ЎНІВЭРСАМА “РЫГА”

МАНІФЭСТАЦЫЯ ЗАВЕРШЫЛАСЯ ГУЛЯНЬНЯМІ Й СЬПЕВАМІ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ…))

Гэта быў добры пачатак і знак быў добры… Усяго адзін-два крокі ад сонечнага й запамінальнага сьвяточнага ДНЯ ВОЛІ да ВЯЛІКАДНЯ!

ФОТАРЭПАРАТЖ і расповяд…:
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна (Менск, 25 сакавіка 2016г.)
Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 27.03.16 22:26 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Праваабарона: закон і права, Творчасьць, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 01.04.16 14:06: Мікалай Статкевіч: Судовыя выканаўцы пагражалі зрабіць невыязным, адключыць мабільны тэлефон і пазбавіць права кіраваньня аўто | Беларуск [ ]

    [...] Фота: Аляксея Лапіцкага, Lićviny-INFA [...]

  2. 05.04.16 02:34: Абласныя ідэолягі слова «дыскрымінацыя» пазьбягаюць | Беларускі Праўны Партал [ ]

    [...] ФОТА: Alaksiej Lapicki, Lićviny-INFA [...]

  3. 05.04.16 02:58: Абласныя ідэолягі слова «дыскрымінацыя» пазьбягаюць (дакумэнт) « Наша слова [ ]

    [...] ФОТА: Alaksiej Lapicki, Lićviny-INFA [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline