Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Фота з сайту svaboda.org

Фота з сайту svaboda.org

Сума, за якую купілі MSQRD, невядомая, але беларускія бізнэсоўцы нядаўна ацэньвалі кампанію ў 10-20 мільёнаў даляраў.

Беларуская кампанія Masquerade, аўтары мабільнай праграмы MSQRD, абвясьціла пра далучэньне да Facebook.

Як паведамляе businessinsider.com, заснавальнікі кампаніі Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін пяройдуць на працу ў лёнданскі офіс Facebook. Сума, за якую купілі беларускую кампанію, не называецца.

«У той час, як мы станем партнэрамі з Facebook, каб інтэграваць нашую тэхналёгію, праграма застанецца працаваць, каб вы маглі запісваць забаўныя сэлфі й працягвалі выкарыстоўваць прадукт. Таксама можаце чакаць, што мы дадамо новыя магчымасьці!» — пракамэнтаваў пакупку дырэктар кампаніі Яўген Неўгень.

Нядаўна хадзілі чуткі пра пакупку MSQRD кампаніяй Apple нібыта за 117 млн даляраў, але беларускія ІТ-бізнэсоўцы ацэньвалі «Маскарад» у 10-20 млн.

Праграма MSQRD, даступная для iPhone і iPad, а таксама ў бэта-вэрсіі для Android. Яна дазваляе ў рэальным часе замяняць на відэа твары людзей на маскі, прычым маскамі могуць быць твары рэальных людзей. Заходняя прэса зьвязвала посьпех праграмы з магчымасьцю скамбінаваць свой твар з тварам Леанарда ды Капрыё — такая магчымасьць зьявілася якраз напярэдадні таго, як актор атрымаў доўгачаканы «Оскар».

IT-сектар Беларусі

Нагадаем, што на фоне праблемаў у рэальным сэктары эканомікі, выкліканых празьмернай арыентацыяй збыту прадукцыі на Расію, якая церпіць сёньня глыбокі крызіс, IT-сектар Беларусі, наадварот, паказвае дзіўныя вынікі.

У прыватнасці, беларускі бізнэсмэн і даляравы мільярдэр Віктар Кіслы, які стварыў кампанію Wargaming (распрацоўшчык папулярнай гульні World Of Tanks) нядаўна ўзначаліў спіс самых пасьпяховых прадпрымальнікаў Беларусі, пакінуўшы далёка ззаду уладальнікаў заводаў, будаўнічых кампаніяў і гандлёвых сетак.

А менскі Парк высокіх тэхналёгіяў, дзе пры ільготным рэжыме падаткаабкладаньня працуюць дзясяткі беларускіх IT-кампаніяў, выйшаў на другое пасля “Беларуськалія” месца па аб’ёме валютных паступленьняў у краіну ад экспарту сваіх паслугаў

  • Гэта - наўпросты доказ таго, што Беларусі, якая мае ўнікальную школу падрыхтоўкі праграмістаў, варта рабіць стаўку перш за ўсё на “мазгі”.

Licviny-INFA

P/S: Цікавае пра вядомых прадпрымальнікаў - чым яны займаліся да 30 год (рас.)

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline