Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Як адзначае аўтар, Аляксей Чаранкевіч, заняўся ён гэтай справаю, «каб нагадаць пра доўгую і насычаную гісторыю Беларусі».

Мапа стане добрым дапаможнікам тым, хто рыхтуецца да іспытаў па гісторыі Беларусі.

У храналягічным парадку пададзеныя факты, даты, імёны й падзеі — ад Вялікага Княства Літоўскага да стварэньня так званай саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі.

- Усе асноўныя падзеі, як культурныя, гэтак і палітычныя, абазначаныя. Таму далей мапу разьвіваць няма куды, цяпер лепш сканцэнтравацца на чым-небудзь іншым, - адзначае аўтар.

- Гісторыя кожнай краіны — гэта гісторыя тых, хто ў гэтай краіне жыве. Усё, што мы робім, так альбо інакш уплывае на ход падзей, на тое, што адбываецца навокал, на чый-небудзь лёс або на гісторыю. Кожнаму з нас патрэбна мець уласнае стаўленне да гісторыі сваёй краіны. Мы спадзяемся, што наша Мапа выкліча цікавасць да мінулага, забяспечыць гістарычнымі фактамі і прыцягне ўвагу да гісторыі Беларус, - адзначае стваральнік.

На сайце праекту напісана, што мэта стваральнікаў — расказаць пра гісторыю Беларусі, не займаючы палітычных пазіцыяў і не зьвяртаючыся да правакацыйных фактаў.

У якасьці крыніцы для стварэньня мапы выкарыстаная кніга Уладзімера Арлова «Краіна Беларусь». Мапа даступная на трох мовах — беларускай, ангельскай і расейскай.

Паводле Радыё Свабода й Наша Ніва,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline