Перад Новым годам Уладзімір Пуцін падпісаў указ № 683 «Аб стратэгіі нацыянальнай бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі».

Ёсьць у ёй некаторыя пункты, што ўскосна й наўпрост тычацца Беларусі як сумежнай з Расеяй дзяржавы й краіны-ўдзельніцы СНД.

Што тычыцца моўнага пытаньня, то ў стратэгіі адзначаецца: пагрозамі нацыянальнай бясьпецы ў галіне культуры зьяўляюцца зьніжэньне ролі расейскай мовы ў сьвеце, якасьці ейнага выкладаньня за мяжою, спробы фальсыфікацыі расейскай і сусьветнай гісторыі.

Што мова для расейцаў і тых, хто да іх сябе адносіць, можа служыць casus belli, мы бачылі ў 2014 годзе. Таму ўсім суседзям Расеі трэба гэты пункт ведаць. Асабліва нам, таму што сярод дзяржаваў, сумежных з Расеяй, толькі ў Беларусі можна яўна вызначаць зьніжэньне ролі расейскай мовы, бо толькі ў нас яна засталася дзяржаўнай.

Таксама стратэгія надзяляе расейскую мову дадатковай палітычнай функцыяй.

Згодна з стратэгіяй, адмысловае значэньне для ўмацаваньня нацыянальнай бясьпекі ў галіне культуры мае правядзеньне дзяржаўнай палітыкі па рэалізацыі функцыяў расейскай мовы як асновы разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы (у якую уваходзяць і Летува, Латвія, Эстонія) і сродку задавальненьня моўных і культурных патрэбаў суайчыньнікаў за мяжою. Расея рэалізуе праграмы падтрымкі вывучэньня расейскай мовы й культуры ў дзяржавах-ўдзельніцах СНД для паскарэньня працэсаў эўразійскай інтэграцыі. Умацаваньню нацыянальнай бясьпекі ў сфэры культуры дапамагае разьвіцьцё агульнага гуманітарнага ды інфармацыйна-тэлекамунікацыйнага асяродзьдзя на тэрыторыях дзяржаваў-ўдзельніцаў СНД і ў сумежных рэгіёнах.

Што тычыцца фальсыфікацыі раскйскай і сусьветнай гісторыі, то тут у пару задаць пытаньне: а судзьдзі хто?

Варта адзначыць, што гэты указ ёсьць не канцэпцыяй нацыянальнай бясьпекі (як, напрыклад, у нас), а зьяўляецца базавым дакумэнтам стратэгічнага плянаваньня. І хоць у стратэгіі адзначана, што прымяненьне ваеннай сілы для абароны нацыянальных інтарэсаў магчымае толькі ў тым выпадку, калі ўсе прынятыя меры негвалтоўнага характару аказаліся неэфектыўнымі, не зразумела, што за меры будуць прынятыя і будуць імкнуцца зрабіць іх эфэктыўнымі (!?).

З пункту гледжаньня эканомікі стратэгія ўключае наступнае:

у мэтах процідзеяньня пагрозам эканамічнай бясьпекі прадугледжана паскоранае разьвіцьцё аграпрамысловага комплексу.

А ўлічваючы тое, што амаль уся прадукцыя аграпрамысловага комплексу Беларусі экспартуецца ў Расею, то гэты пункт ёсьць пагрозаю нашай эканамічнай бясьпецы. Зразумела, што Расея будзе перш за ўсе клапаціцца пра сваю эканоміку, а не суседзяў, нават калі яны ўваходзяць у ЕАЭС. Больш за тое, і ў дачыненьні эканомікі, і ў дачыненьні ваеннай бясьпекі нам варта помніць словы У. Пуціна:

«Расея, слава Богу, не ўваходзіць ні ў якія альянсы, гэта таксама ў значнай ступені заклад нашага сувэрэнітэту, любая краіна, якая ў альянсы ўваходзіць, адразу частку свайго сувэрэнітэту аддае, і далёка не заўсёды гэта адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы той ці іншай краіны, але гэта іх сувэрэннае рашэньне».

Ягор Лебядок

Паводле NN.BY
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Licviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 04.01.16 20:49 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 05.01.16 23:15: Alaksiej Lapicki [ ]

    Далёкасяжная такая стратэгія … “гібрыдна-руССкОГО братца”, варта сказаць…!!!((
    Калі б падобнае прысутнічала ў падобнай стратэгіі ЗША, напрыклад, ці Вялікай Брытаніі - з улікам міжнародна прызнанага статусу ангельскай мовы ў сьвеце…, ШТО можна было б пачуць на гэты конт з боку Крамля?! А так, калі гэта сваЁ, тамбоўска-разанскае - усё нармальна (мама).

    Ніякага табе тут умяшальніцтва ў нутраныя справы ды нацыянальныя інтарэсы, асабліва постсавецкіх, краінаў суседзяў… Бліскучы такі чырвонаармейска-Фэ-эС-Бэ-шны цынізм альбо звычайны вялікадзяржаўна-праваслаўны шавінізм (чытай - фашызм) “самы настаяшчы” у пераднавагодняй абгортцы…((

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline