Сьвятлана Алексіевіч прыляцела ў Менск з Стакгольму самалётам БелАВІА а 16.17. Афіцыйнай цырымоніі сустрэчы ўлады не рыхтавалі, таму актыўных заўсёды ў падобных выпадках прадстаўнікоў БРСМ не назіралася…

Замест гэтага самі неабыякавыя грамадзяне самаарганізаваліся й сустракалі беларускую нобэлеўскую ляўрэатку кветкамі, тнаспарантамі, воклічамі “УРА!”, “ВІНШУЕМ!”, “ДЗЯКУЙ!” … ды традыцыйным караваем.

ФОТАРЭПАРТАЖ і аповяд АЛЯКСЕЯ ЛАПІЦКАГА

Пасьля сутрэчы ў Менску некаторыя сябры Асамблеі НДА Беларусі, якія былі на машынах, варашылі ехаць у аэрапорт для сустрэчы Сьвятланы Алексіевіч. Па дарозе ля кнігарні “Галерэі Ў” мы падхапілі разам з сабою не вядомую нам дагэтуль дзяўчыну зь Менску, якая таксама хацела сустрэць і павіншаваць вялікую беласурскую пісьменьніцу й адмыслова для гэтага бегала набываць кветкі.

Сябар, уладальнік аўто, пакуль чакалі дзяўчыну набыў для сынулі беларускія кніжкі.

Калі ехалі, крыху хваляваліся, бо трошкі спазьняліся на шляху ў аэрапорт.

У Аэрапорце ўжо было шмат людзей і карэспандэнтаў. Было надзвычай горача, радасна ды ўзьнёсла. Нячаста беларусам выпадае такое сьвета. Мы былі разам!

Сябар, уладальнік аўто, быў з маленькім сынам, якому, верагодна, пашанцавала больш за ўсіх дарослых. Бо ён уіульна ўсеўся да таты на плячы й мог бачыць усё навокал. Такой колькасьці фота і відэакамэраў, як прызнаўся пасьля ўзхваляваны Піліпка, ён ніколі ня бачыў.

– Запомніцца на ўсё жыцьцё, – у гэтай сувязі адзначыў тата. Такія імгненьні дзецьмі, сапраўды, не забываюцца.

04_700m_img_0683

Нам таксама было цікава, бо раней ніхто з нас ніколі ня ўдзельнічаў у падобнай ганаровай сутрэчы знакамітасьцяў, тым больш такога маштабу!

Насамрэч, мне хацелася зрабіць хоць адзін прыцэльны здымак, але “кола сяброў” у якое ўзялі Сьвятлану Алексіевіч беларускія “мэдыя-ваўкі”) не раступалася не на хвіліну. Паспрабаваў зьлётаць “ліфтам” на другі паверх і зрабіць некальі здымкаў адтуль.

Нобэлеўскую ляўрэатку абступілі ў шчыльнае кола ня толькі журналісты, але й некаторыя зь вядомых палітыкаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці, простыя людзі. Яе віншавалі, ёй задавалі пытаньні, прасілі падпісаць кніжкі, спрабавалі на хаду нават браць інтэрвію…)

Стомленая й крыху прыхварэўшная (як потым стала вядома ад суправаджатых) спадарыня Сьвятлана здавалася ўжо з апошніх сілаў, але шчыра й ветліва ўсім адказвала. Яна разам з усімі, у атачэньні сваіх суправаджатых сяброў і вялікай масы народу, медлена прасоўвалася да выхаду з будынку Аэрапорта, дзе на вуліцы яе ўжо чакала прыватнае аўто.

І на разьвітаньне пісьменьніца падпісала яшчэ некалькі кніжак, адказала на пытаньні й адправілася дадому. Яна паведаміла, што бліжэйшымі плянамі мае найперш добра адпачыць.


А сродкі, атрыманыя за Нобэлеўскую ўзнагароду, беларуская пісьменьніца будзе скарыстоўваць на разьвіцьцё інтэлектуальнай эліты грамадзтва.

– Я думаю, што арганізую інтэлектуальны клюб, куды будзем запрашаць разумных людзей… Мы падумаем, як гэты зрабіць. Я зьмяру сваіх люлўей інтэлектуалаў, і мы падумаем, – адзначала Сьвятлана Алексіевіч.

Рашэньне аб прысуджэньні Сьвятлане Алексіевіч прэміі па літаратуры было абвешчанае Нобэлеўскім камітэтам 8 сьнежня. Прэмія ўручалася за “шматгалосае гучаньне прозы ды ўвекавечаньне пакутаў і мужнасьці”.

10 сьнежань кароль Швэцыі Карл XVI Густаў уручыў беларускай пісьменініцы мэдаль і дыплём Нобэлеўскага ляўрэату на ўрачыстай цырымоніі ў Стакгольме.

Ні цырымонію ўзнагароджаньня, ні нобэлеўскую лекцыю, ні прамову на Каралеўскім Нобэдеўскім банкеце ў Стакольме Сьвятланы Алексіевіч у якасьці Нобэлеўскай ляўрэаткі беларускія тэлеканалы не трансьлявалі…

ВІДЭА З НАРОДНАЙ СУCТРЭЧЫ СЬВЯТЛАНЫ АЛЕКСІЕВІЧ У АЭРАПОРЦЕ МЕНСКУ – ДАЛУЧАЕЦЦА.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фотарэпартаж і аповяд: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline