Нямецкія навукоўцы атрымалі ўстойлівую тэрмаядзерную рэакцыю Фота: Max-Planck-Institut für Plasmaphysik / Facebook

Калі вынікі дасьледчыкаў Інстытуту плазьменнай фізікі Макса Планка атрымаецца паўтарыць, чалавецтва атрымае практычна невычэрпную крыніцу чыстай энэргіі ядзернага сінтэзу.

10 сьнежня нямецкія навукоўцы зрабілі велізарны крок на шляху да дасягненьня чыстай і практычна невычарпальнай энэргіі ядзернага сінтэзу, паведамляе выданьне Science Alert.

Нямецкія навукоўцы Інстытуту плазьменнай фізікі Макса Планка дабіліся ўстойлівай тэрмаядзернай рэакцыі з перавышэньнем вылучаемай энэргіі над выдаткаванай з дапамогай прылады, якая называецца “стэларатар”. Навукоўцы казалі аб велізарным патэнцыяле стэларатараў на працягу дзесяцігодзьдзяў, але ўпершыню змаглі дамагчыся кантролю над плазмай.

Ядзерны сінтэз адбываецца пры злучэньні атамаў пры звышвысокіх тэмпературах і тоіць у сабе велізарны патэнцыял, які дазваляе вырабляць практычна неабмежаваная колькасьць энэргіі.

Аналчгічныя працэсы адбываюцца на Сонцы апошнія 4,5 млрд. гадоў, забясьпечваючы энэргіяй у тым ліку й Зямлю.

Калі нямецкія навукоўцы змогуць паўтарыць вынікі на іншых устаноўках, чалавецтва чакае энэргетычная рэвалюцыя, а патрэба ў выкапнях крыніцаў энэргіі (вугле, газе, нафце й г. д.) можа цалкам адпасьці.

У афіцыйным Twitter інстытуту навукоўцы віншуюць калегаў з дасягнутым вынікам.

Паводле gordonua.com

Фота: Max-Planck-Institut für Plasmaphysik/Facebook

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline