Катэгорыі: Абвесткі |
Апублікавана 14.02.08 10:03
Шаноўнае спадарства!
21 лютага (чацвер) у залі Саюза кампазітараў (Плошча Свабоды, 5) адбудзецца прэзентацыя кнігі Максіма КЛІМКОВІЧА і Уладзіслава АХРОМЕНКІ “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”.
У вечарыне возьмуць удзел:
акторы Віктар МАНАЕЎ, Юрась ЖЫГАМОНТ, Ілля АРЫСТАЎ, Ларыса МЯТЛЕЎСКАЯ,
пісьменнікі Андрэй ХАДАНОВІЧ, Уладзімір АРЛОЎ, Серж МІНСКЕВІЧ, Віктар ЖЫБУЛЬ, ДЖЭЦІ, Віка ТРЭНАС,
музыкі Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Зміцер СІДАРОВІЧ, Таццяна МАТАФОНАВА, Юлія ХМЯЛЕЎСКАЯ,
кампазітар Ганна КАРОТКІНА.
Вядучыя імпрэзы Сяргей ВЕРАЦІЛА і Аксана СПРЫНЧАН.
Пачатак у 18.00.
Уваход вольны.
