6 лістападу, а 15.00 у гатэлі «Рэнесанс Мінск» у Менску прайшла адкрытая лекцыя Гжэгажа Ліндэнбэрга, якая арганізоўвалася ў рамках Прэс-клюбу Беларусь у партнэрстве зь «Спраўным інтэрнэтам».
Адзін з заснавальнікаў польскай плятформы нанаплацяжоў Webnalist , якая створаная для разьвіцьця й падтрымкі якаснай журналістыкі, выступіў перад аўдыторыяй беларускіх журналістаў, рэдактараў і заснавальнікаў Інтэрнэт-рэсурсаў, адказаў на іхныя пытаньні.
Удзельнікі давеладіся, “>як працуе плятворма, якія мадэлі манэтызацыі кантэнту існуюць у сьвеце, чым яны адрозніваюцца, якія перавагі й недахопы маюць, а таксама якія этапы манэтызацыі вымушана праходзіць кожная рэдакцыя для таго, каб захаваць якасьць кантэнту.
Сустрэча проводзілася на ангельйскай мове з перакладам на расейскую.
Партнэрамі мерапрыемства выступілі: TUT.BY, «Спраўны інтэрнэт», Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, а таксама інфармацыйныя партнэры - БАЖ і Мэдыякрытыка.
У гэты ж час у гатэлі праводзіліся іншыя мерапрыемствы ў межах тэматыкі “Спраўны інтэрнэт”, дакладчыкі выступалі ў вялікай канфэрэнцзалі, а ў вэстыбюлі можна было назіраць за некаторымі ўдзельнікамі, якія вялі перамовы, асвайвалі новую кампутарную тэхніку)), частаваліся Кока-Колай, гарбатай і каваю альбо ўжо проста адпачывалі.
Алесь ЛЕТА
Фота: Аляксей Лапіцкі