З 1 ліпеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі - беларускага рубля.  З купюраў зьнікнуць чатыры нулі, зьявяцца манэты.

Адпаведнае рашэньне прынята ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістападу 2015 году №450. Дэнамінацыя будзе праведзеная шляхам замены наяўных у абароце банкнотаў узору 2000 году на банкноты й манэты ўзору 2009 году ў суадносінах 10 000 : 1.

Гэта значыць самая дробная на сёньня купюра - 100 рублёў - будзе заменена на самы нізкі намінал новага грашовага шэрагу - 1 капейку.

Усяго зь 1 Ліпеня 2016 у абарачэньне будуць выдадзеныя сем наміналаў банкнотаў - 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манэтаў - 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

Як будуць выглядаць новыя грошы?

Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнотаў адпавядае дэвізу «Мая краіна - Беларусь», паведамілі ў прэс-службе Нацбанку.

Кожная банкнота прысьвечаная адной з абласбцей Беларусі ды Менску.

Адпаведнасьць вобласьці наміналу банкноты вызначаная ў альфабэтным парадку. Выява банкноты наміналам 5 рублёў прысьвечаная Берасьцейскай вобласьці, 10 рублёў - Віцебскай вобласьці, 20 рублёў - Гомельскай вобласьці, 50 рублёў - Гродзенскай вобласьці, 100 рублёў - Менскай вобласьці, 200 рублёў - Магілёўскай вобласьці, 500 рублёў - Менску.

У дызайне новых банкнотаў узору 2009 году захаваная пераемнасьць адносна банкнотага шэрагу ўзору 2000 году ў частцы выкарыстання малюнкаў помнікаў архітэктуры й горадабудаўніцтва.

На аверсе (асабовым баку) уводзімых у абарачэньне разьменных (цыркуляцыйных) манэтаў намаляваны Дзяржаўны гэрб Рэспублікі Беларусь, на рэверсе (адваротным баку) - лічбавыя абазначэньні наміналаў манэтаў.

Што рабіць са старым грашыма?

Да 1 ліпень 2016 г. адзіным законным плацёжным сродкам для ажыцьцяўленьня наяўных разьлікаў у Рэспубліцы Беларусь будуць зьяўляцца грошы, якія знаходзяцца ў цяперашні час у звароце - банкноты ўзору 2000 году.

Цяперашнімі грашыма можна будзе расплачвацца па 31 сьнежань 2016 году (паўгады старыя й новыя грошы будуць знаходзіцца ў паралельным звароце й зьяўляцца абавязковымі для прыёму пры ажыцьцяўленьні ўсіх відаў плацяжоў усімі суб’ектамі гаспадараньня без абмежаваньняў).

Калі й дзе мяняць старыя грошы на новыя?

Старыя грошы можна будзе мяняць на новыя на працягу наступных пяці гадоў у любой суме без абмежаваньняў і без спагнаньня камісыйнага ўзнагароджаньня.

- Зь 1 студзень 2017г. па 31 сьнежня 2019 ўлучна - у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;

- Зь 1 ліпеня 2020г. па 31 Сьнежань 2021 ўлучна - у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

- Зь 1 студзеня 2022 году грашовыя знакі ўзору 2000 году будуць лічыцца несапраўднымі.

Самая буйная купюра - 500 рублёў - гэта колькі?

У перакладзе на цяперашнія грошы, 500 новых рублёў роўныя 5.000.000. Нагадаем, сёньня самая буйная купюра - 200 тысяч рублёў. Гэта значыць шматлікім людзям з 1 ліпеня 2016 зарплату змогуць выдаваць адной купюраю.

Навошта была патрэбная дэнамінацыя?

Як афіцыйна тлумачыцца, рашэньне аб дэнамінацыі прынятае ў мэтах удасканаленьня грашовага звароту, спрашчэньня ўліку й разьлікаў, падтрыманьня аптымальнай купюрнай структуры грашовай масы, значнага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў на абслугоўваньне наяўнага грашовага абарачэньня ў Рэспубліцы Беларусь.

- Працэс дэнамінацыі носіць тэхнічны характар ​​і не паўплывае на пакупніцкую здольнасьць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валютаў, а таксама фактычны ўзровень інфляцыі, - адзначылі ў Нацбанку.

Як не заблытацца ў краме?

Калі да дэнамінацыі які-небудзь тавар каштаваў, напрыклад, 100 000 рублёў, то пасьля дэнамінацыі ягоны кошт складзе 10 рублёў. Пры гэтым, каб пакупнікам было лягчэй адаптавацца да такіх зьменаў, на час паралельнага звароту старых і новых грашовых знакаў, гэта значыць у пэрыяд зб 1 ліпеня па 31 сьнежня 2016 году, усе суб’екты гаспадараньня абавязаныя будуць паказваць дзьва кошты - стары й новы.

Па аналягічным прынцыпе пры правядзеньні дэнамінацыі будуць пералічаныя зарплаты, пэнсіі, стыпэндыі, рэшткі грашовых сродкаў на банкаўскіх рахунках, балянсы прадпрыемстваў і ўстановаў і г.д.

Чаму на новых купюрах варта 2009 год і подпіс П.П. Пракаповіча?

Падрыхтоўка да правядзеньня дэнамінацыі заняла досыць працяглы пэрыяд. Так, новыя грашовыя знакі, якія будуць уведзеныя ў зварот зь 1 ліпеня 2016 годк, былі вырабленыя па замове Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь яшчэ ў 2008 годзе.

Аднак тады, у сувязі з сусьветным эканамічным крызысам і, як сьледства, пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі ў нашай краіне, правядзеньне дэнамінацыі было адкладзена, а вырабленыя грашовыя знакі - перададзеныя ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банку.

З улікам часу вырабу новыя беларускія рублі маюць пэўныя асаблівасьці. У прыватнасьці, на банкнотах узору 2009 году, якія выпускаюцца ў абарачэньне  разьмешчаны факсымільны подпіс П.П. Пракаповіча, які займаў на той момант пасаду старшыні Праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў разьмешчаны надпіс «пяцьдзесят», што не адпавядае дзейсным у цяперашні час правілам беларускай арфаграфіі. У адпаведнасьці з законам Рэспублікі Беларусь ад 23. ліпеня 2008 г. №420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі ц пунктуацыі” гэтае слова павінна пісацца праз літару “я” ў другім складзе - «пяцьдзясят».

Пры ажыцьцяўленьні Нацыянальным банкам наступных заказаў на выраб новых банкнотаў названыя неадпаведнасьці будуць ліквідаваныя.

Паводле onliner.by і nbrb.by/Press
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline