У панядзелак, 19 кастырчніка 2015 году, пасёлак Зялёны Бор, які знаходзіцца непадалёк ад горада Жодзіна, будзе вітаць беларускі гурт “НагУаль”. Гэтая сваеасаблівая музычная каманда аднойчы, яшчэ на пачатку стварэньня Беларускага Згуртаваньня Моладзі “Ліцьвіны” у Жодзіне, давала сапраўднае прадстаўленьне ў мясцовым гарадзкім клюбе.

Памятаецца на гэтым канцэрце, зарганізаваным актывістамі ТБМ імя Ф.Скарыны, яшчэ працуючы з простым мэханічным дыктафонам і фотакамэрай, пачыналі свае першыя крокі ў якасьці карэспандэнтаў такія будучыя журналісты, як Вольга Чайчыц з Смалявічаў (ТV Bielsat). А некаторыя фатаграфіі гурту, зробленыя Аляксеем Лапіцкім, трапілі пасьля на вокладку першага абльбому музыкаў.

ЗАПРАШАЕМ НА КАНЦЭРТ!

Пачатак канцэрту: 19.10 (19:00)
Месца правядзеньня: Зялёнаборскі СДК (Менская вобласьць, пасёлак Зялёны Бор, Смалявіцкага раёну)

Сустрэчы пад рубрыкай музычныя вечарыны “19-га ў 19”. Канцэрт гурта “НагУаль”.

Уваход вольны.

Гурт “НагУаль” – гэта шаманскі рок-н-рол, балотны панк, народна-міжнародны біт і этна-сюррэалізм зь Менску.

Арганізатары запрашаюць і абяцаюць, што будзе горача!

Паводле budzma.by

Алесь ЛЕТА
Licviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline