450 даследчыкаў ды 80 гасьцей зь Беларусі, Украіны, Польшчы, Лeтувы, Нямеччыны ды іншых краінаў сабраліся на пяты Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі, які стаўся найбуйнейшым у сваёй гісторыі й праходзіць у Коўне ў Летуве. Гэтае аўтарытэтнае навуковае мерапрыемства наведалі сёлета навукоўцы з 18 краінаў сьвету. Гэта ня толькі ўдзельнікаі непасрэдна зь Беларусі, але і зь рэгіёну Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы, Нямеччыны ды вялікай Брытаніі.

Праца распачалася з плянарнага паседжаньня ў канфэрэнцзалі Park Inn Hotel і будзе працягнутая ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага.

Цягам трох дзён ў фокусе ўвагі ўдзельнікаў будуць знаходзіцца акутальныя пытаньні й праблемы, датычныя эканомікі, палітыкі, міжнародных стасункаў, а таксама гісторыі, лінгвістыкі ды праблемаў культуры.

Прыярытэты тэмаў на такой маштабнай падзеі вызначыць вельмі цяжка, таму кожны з удзельнікаў іх вызначае адпаведна свайго прафэсійнага досьведу й зацікаўленасьцяў. Традыцыйна цікавыя тэмы: гісторыя ВКЛ, гісторыя ХХ стагодзьдзя. Насычанай сёлета будзе літаратуразнаўчая сэкцыя. З словаў Аляксея Луцкевіча, аднаго з арганізатараў кангрэсу, “можна меркаваць, што ў гэтай сэкцыі сапраўды будуць абмеркаваныя дастаткова актуальныя праблемы даследаваньняў беларускай літаратуры”. - А таксама, традыцыйныя: гендэр і так далей, этнаграфія, дасьледаваньні музеяў…, - адзначыў Аляксей.

На кангрэсе чакаецца шмат дыскусыяў і палемікі, меркаваньняў. А таксама - плянуюцца ўзнагароджваньні й прэміі даследчыкам за найлепшыя навуковыя публікацыі па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі.

Гістарычная панэль на кангрэсе сабрала вялікае кола ўдзельнікаў

У другой палове дня на кангрэсе прайшлі агульныя паседжаньні ў тэматычных дасьледчых панэлях.

Сэкцыя “Гісторыя Беларусі XIX-XX ст.ст., якая сабрала дастаткова вядомых гісторыкаў праводзідася з 17-00 да 19-00.

З сваімі дакладамі тут выступілі ў тым ліку Генадзь Сагановіч (”Календар як сродак гістарычнай асьветы ў дзейнасьці беларускіх элітаў першай трэці XX ст.”, Беларусь), Мікалай Іваноў (”Беларускае “зьменавехаўства”, Польшча), Раіса Балачкайтэ (Дзе знаходзілася сакральнае пры савецкім сацыялізме…, Коўна, Летува), Зьдзіслаў Вінніцкі (Дылемы сучаснай беларускай ідэалёгіі) ды іншыя.

Пасьля панэлі паміж вядомым гісторыкам зь Беларусі й польскімі навукоўцамі адбылася зацікаўленая бліц-дыскусія. Напрыканцы калегі запрасілі яго прыняць удзел зь ягоным дакладам у чарговым акадэмічным навуковым форуме ў Польшчы.

Як патлумачыў сам Генадзь Сагановіч, “паміж акадэмічнымі навукоўцамі не бывае вялікіх спрэчак ці нейкіх кардынальных разыходжаньняў. Тут даволі ўсё проста - навукова абгрунтаваныя факты, высновы”. - Гэта ўжо на стадыі папулярызацыі тых ці іншых гістарычных зьвестак, калі адбываюцца пэўныя скажэньні ці так званыя спрашчэньні, могуць узьнікаць натуральныя ў такіх умовах непаразуменьні, - адзначыў беларускі навукоўца.

Алесь ЛЕТА

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline