Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У Жодзіне 26 верасьня, на Дзень Гораду ды традыцыйна адкрытых дзьвярэй на БелАЗе, пасьля цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця гарадзкімі ўладамі разам з кіраўніцтвам вобласьці крытай лядовай пляцоўкі, якая была здадзеная будаўнікамі больш чым месяц назад, нарэшце адкрыўся новы спартовы аб’ект.

Жодзінцы даўно чакалі магчымасьсі пракаціцца пад белым купалам загадкавага (ледзь ні фантастычнага) аб’екту, які паўстаў непадалёк ад новай трэніровачнай футбольнай пляцоўкі стадыёну “Трапэда-БелАЗ” з боку станцыі электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае” і нагадваў інгаплянэтны карабель унушальных памераў. Тым больш, улады гораду паабяцалі людзям у нэты дзень пасьля адкрыцьця магчымасьць свабоднага доступу на лёд усіх жадаючых пакатацца. Таму на сустрэчу акрамя мноства гарадзкога начальства й дырэктароў, аркестрантаў, дзяўчат у народных строях ды інш. - прыйшло й шмат моладзі, бацькоў зь дзецьмі.

Аднак, тое, што ўбачылі ўнутры аб’екту, шмат каму, мякка кажучы, не зусім спадабалася.

Першымі абкаталі лёд хакеісты Жодзінскай аматарскай каманды, якая ў выніку згуляла з хакейнай дружынаю зь Беразіно й саступіла ёй зь лікам 2:3.

Уражаньні хакеістаў пра пляцоўку ды ўмовы гульні былі адмоўнымі…

Лёд надта мяккі, а “хакей у тумане” - гэта зусім нечаканы сюрпрыз - жодзінская ноў-хаў наадварот. Бо гуляць, рухацца й інтэнсыўна дыхаць у такіх умовах вельмі складана.

Прадстаўнік хакейнай дружыны горада Жодзіна Уладзь Круглік абверг магчымасьць скарыстаньня такой лядовай пляцоўкі нават для трэніровак верагоднага для Жодзіна ў будучыні прафэсійнага хакейнага клюбу. Было таксама заўважана, што дзеля бясьпекі падчас гульні за брамаю акрамя сеткі ды ўздоўж пляцоўкі, дзе могуць знаходзіцца людзі, абавязкова павінны быць пастаўлены плястыкавыя шчыты.

Для масавага катаньня (рэд.: верагодна, таксама ў тумане) пляцоўка падыходзіць, таксама для трэніроўкі нейкіх падлеткавых групаў, бо лёд надта ўжо мяккі…, -  так лічыць прадстаўнік ХУ “Жодзіна” Уладзь Круглік - СЛУХАЦЬ АЎДЫЁ - ТУТ

Аптымізм уладаў

Гэтыя ацэнкі саміх хакеістаў, а таксама прысутных гледачоў, якія ўжо праз 15 хвілінаў пачыналі ясна ўсьведамляць, што знаходзяцца практычна ў “вялікай маразільнай камэры”, гучалі дысанансам з тым аптымізмам, які дэманстравалі падчас адкрыцьця новага спартовага аб’екту ў горадзе старшыня гарвыканкаму Міхал Амельянчук, кіраўнік Менаблвыканкаму Сямён Шапіра, былы дырэктар ПА “БелАЗ” Павал Марыеў разам зь цяперашнім дырэктарам аўтазаводу Пятром Пархомчыкам. Усе яны прыехалі на адкрыцьцё пляцоўкі адразу пасьля перадвыбарчага пікету ля ўваходу ў жодзінскі гарадзкі парк.

“Гэты аб’ект адкрываецца па наказу Аляксандра Лукашэнкі…, каб жодзінцы маглі дыхаць халодным паветрам, займацца спортам і быць здаровымі… Ён дазволіць нам вырасьціць дастойную зьмену чэмніёнаў, якія праславяць наш горад ні толькі на ўсю краіну, а й на ўвесь сьвет!.. У дзень адкрыцьця, сёньня, можна будзе бясплатна катацца на новай лядовай пляцоўцы, з наступнага дня ўваход ужо будзе платным”, - вось прыкладна так казаў у сваіх правовах Міхал Амельянчук.

Як спраўдзіліся публічныя абяцаньні

Аднак на практыцы, як мы ўбачылі на ўласныя вочы, атрымалася ўсё, мякка кажучы, не зусім так, як публічна й ганарова абяцалася высокім начальствам.

Дыхаць марозным туманам - зусім не здаровы занятак, бо кандэнсаванае паветра стварае стойкае адчуваньне холаду й зхнаходзіцца ў такіх умовах мала таго, што дыскамфортна - шкодна для здароўя (асабліва дзіцячага).

А яшчэ, як па факце паведаміла супрацоўніца, што прадстаўляе на пракат канькі прысутным - у гэты дзень, 26 верасьня, бясплатнай для наведвальнікаў вылучаецца толькі 1 гадзіна - з 16-00 да 17-00 (!).

Новыя пытаньні

У сувязі гэтым, адкрыцьцё новага спартовага аб’екту ў горадзе нарадзілі новыя праблемы й адпаведныя пытаньні. Як утрымліваць аб’ект, які пастаянна патрабуе выдаткаў на сваё ўтрыманьне.

І што б ні казалі аптымісты, варта адзначыць дакладна - паўнавартаснага “хакея ў тумане” … - не бывае.

P-S

Гэта быў наш аповяд пра тое, як у горадзе БелАЗаў лядовую пляцоўку “запускалі”. Запускалі-запускалі й канчаткова “запусьцілі” (!?).  Гэта канешне добра, што зьявіўся новы спартовы аб’ект. Але тэхнічныя праблемы, якія адразу нагадалі пра сябе падчас ягонага адкрыцьця могуць стацца праблемамі пастаяннымі. Ва ўмовах дастатковага сэзоннага падвышэньня вільготнасьці на вуліцы (якая ў Беларусі - частая зьява, асабліва - падчас дажджу ці мокрага сьнега) эфэкт кандэнсаванага туману, які мы назіралі, можа быць не выпадковым разавым, а частым і стойкім. Бо гэта адбываецца з-за павышанай вільготнасьці паветра, якое запампоўваецца звонку для падтрыманьня канструкцыі купалу й рэжыму працы штучнай лядовай пляцоўкі.

Такім чынам, “італьнянскі праект”, які, верагодна, быў разьлічаны для іншых зьнешніх умоваў эксплюатацыі, прадэманстраваў адразу свае тэхнічныя недахопы.

Некаторыя зь іх, пры гэтым, падаюцца надта ўжо відавочнымі й адчувальнымі. У любым выпадку, ужо сёньня відавочна, што канструкцыя адзінай, фактычна экспэрымэнтальнай ва ўмовах Беларусі, падобнай крытай лядовая пляцоўкі патрабуе належнай тэхнічнай дапрацоўкі. Ці можна гэта зрабіць зараз, калі аб’ект уведзены ў дзеяньне, адказаць цяжка.

Пажывем - пабачым.

ФОТАРЭПАРТАЖ З АДКРЫЦЬЦЯ ЛЯДОВАЙ ПЛЯЦОЎКІ Ў ЖОДЗІНЕ

Дождж падчас цырымоніі адкрыцьця аб'екту ...

Здымак перад матчам ...

...

На пачатку сутрэчы ...

ХК зь Беразіно

Шайба...

Хакей у тумане... Галкіпэр ХК "Жодзіна".

Уладзь Круглік, ХК "Жодзіна"

Хакеіст ХК ЖКХ зь Беразіно пасьля сустрэчы

Малады жодзінскі хакеіст пасьля сустрэчы на шляху ў распранальню

ДАДАТАК:

ІНТЭРВІЮ ПАСЬЛЯ МАТЧА З УЛАДЗЕМ КРУГЛІКАМ - АЎДЫЁ

Алесь ЛЕТА,
Licviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline