Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Навіны |

На Жодзінскім “Сьвітанку” так “гукалі”, што на “БелАЗе” “адгукалася”!

26.01.2008 фабрыка, урэшце, дачакалася свайго “жаночага счасьця”, але на “БелАЗе” – шмат хто застаўся незадаволеным!

За два дні да «высокага» візыту на ПА «Сьвітанак» у мясцовай міліцыі (а таксама Абласным упраўленьні МУС) перад візытам у Жодзіна Прэзыдэнту РБ стала заўважацца нейкая нэрвовая актыўнасьць.
Міліцыянты, нават, раптам узгадалі пра лідараў апазыцыі й тэлефанавалі некаторым зь іх, выведвалі іхнае месца знаходжаньня й пляны на бліжэйшы ўік-энд, запрашалі на сустрэчы у якасьці сьведкаў па невядома якіх справах … Крацей –
дзейнічалі.
У горадзе ля гарадзкога парку чулася музыка – ніхто ня ведаў, што за сьвята? Ці можа нейкі стары-супэр-новы 2008 год прыдумалі для падаўжэньня казачнай прастрацыі ў грамадзтве …у чаканьні “новых цудаў” ад першага і адзінага на ўвесь “белы сьвет” беларускага Дзеда Мароза?

Аказалася, ранкам 26.01.2008 на “Сьвітанку” ў Жодзіне, сапраўды чакалі самаго кіраўніка краіны – і ён сапраўды прыехаў. Кажуць, там было не па зімоваму горача. Пра гэта нешта паказала “Бэ-Тэ”. Аднак, большае, як звычайна – засталося за кадрам …

А ў Жодзіне, сапраўды – было радасна. Асабліва “радаваліся” жыхары дамоў, уздоўж якіх правозілі “эскорт” на шляху да фабрыкі.
Кажуць забаранілі падыходзіць да тэлефонаў і вокнаў, казалі будуць “страляць на паражэньне й без аніякіх папярэджаньняў” … Справа – сур’ёзная. Некаторыя пэнсыянэры, прызнаваліся, гэта вельмі іх напалохала.
І, здаецца, патрабаваньні ня надта цяжкія. Але што калі запамятаеш ды й раптам падыйдзеш фіранкі паправіць, паліць кветкі … (з сталымі людзьмі такое, часам, здараецца …) і што – адразу ў “расход”?! І за якія гэта грахі? І з-за якой такой бясьпецы й дзяржаўных звышінтарэсаў?

Карацей, стрэсавая сытуацыя навідавок – да вокнаў не падыходзь, слухаўку не падымай, а калі прыйшоў на сустрэчу … – альбо радасна ўсьмяхайся, альбо неадрыўна глядзі ў падлогу, не рабі рэзкіх рухаў і не задавай безкантрольных пытаньняў (!?)…
А агучанае правіла “на пытаньні – не адказваць і памалківаць”, “не праяўляць нахабства й не глядзець у вочы” (відавочна, каб не выклікаць адмоўных эмоцыяў, неадэкватнай рэакцыі аховы дый нейкага нечаканага нэрвовага зрыву …, не выдаць крамольна праўдзівай інфармацыі …) – сапраўды і на доўга ўразіла кожнага.

Напрыклад, рабочыя ПА “БелАЗ” скардзіліся й на тое, што ў гэты дзень ім абвесьцілі пра строгую забарону пакідаць тэрыторыю прадпрыемства ўчас перапынку на абед.
Яны абураліся: “кароў у калгасах карміць не забываюцца, а нас ужо, бачна, ніжэй за быдла трымаюць … …!”
Прадстаўнікам, што настойліва раілі не выходзіць за тэрыторыю “БелАЗу” на перапынак людзі прапанавалі паведаміць усім пра гэта адкрыта – афіцыйнай абвесткаю на інфармацыйных стэндах.
Але апошнія, на гэта адрэагавалі адмоваю і зьдзіўленьнем: “Вы што? Так нельга! Гэта не магчыма зрабіць афіцыйна! …”

Прабачце, а без папярэджаньня адмяніць абед тысячам рабочых прадпыемства, якія уласнай працаю “кормяць палову краіны” – гэта можна?! І з-за чаго? З-за таго, што ў гэты час у другім канцы горада “нехта прыгожы” размаўляе з жанчынамі “Сьвітанку”?

Сумна, канешне, перастараліся ідэолягі й міліцыянты – відавочная антырэкляма атрымалася … Бачна, жадалі зрабіць як лепш, але атрымалася, як заўсёды!
Горш – не прыдумаеш! І апазыцыі нічога рабіць ня трэба – “прыхлебалы” самі сваю справу зрабілі найлепшым чынам. Перастараліся, гаротныя.

Затое шмат каму ў Жодзіне стала яскрава бачнай розьніца паміж тым, што кажа “БТ” і тым, чаго нельга казаць на падобных сустрэчах …
І гэта – прызнак слабой зваротнай сувязі й паталягічна прагрэсуючага страху перад сапраўднасьцю, якая афіцыйна ўсё больш “афарбоўваецца ў ружовыя коляры” й дэкляруецца як высока ўзьнімаемае ў паветра “беларускае цуда” – “шлях у моцнае й квітнеючае”, можна сказаць, “блакітнае й бязвоблачнае заўтра” …
Толькі вось ружовыя мары рана ці позна зьнікаюць, лопаюцца што паветраныя балёнікі ў руках захопленай “бязконцай казкаю сьвятаў” дзяўчынкі.

Даёш “афіцыйны” візыт, таварышы! Больш падобнай практыткі – і ўсё будзе добра …! Таму, чакаем – не дачакаемся й на Жодзінскі ўдарны ПА “БелАЗ”!
Да нас – у працоўныя калектывы …! Айда й да нашага новага кіраўніцтва!

А пакуль, разьвітваючыся, мы ўсе разам – “апусьцім нашыя шчырыя позіркі долу”, “адкажам на незададзеныя пытаньні ўласным родным, сябрам і знаёмым …” і ў радасным прадчуваньні будзем чакаць новых імгненьняў шчырасьці ў нашым дабразычлівым і ветлівым горадзе.

Але наш горад – быў і застанецца нашым!
Як і тая праўда, якую ён заўсёды ведаў, ведае і штодня распавядае кожнаму з нас.

Трэба толькі глядзець – і бачыць, слухаць – і чуць, думаць – і разумець …!

А навогул, трэба навучыцца выбачаць – навучыцца жыць любоўю і спакоем!
Праўда, як не дзіўна, сама прыйдзе альбо адшукаецца.
Бо там дзе вера, надзея і любоў – там і праўда!

Трэба спыніцца, падумаць і адмовіцца надалей выкармліваць “на ўласнай крыві” уласных катаў і сапраўдных “монстраў”… Трэба спыніцца ствараць ім “манумэнтальныя помнікі”…, але навучыцца адчуваць і павялічваць ва ўласных сэрцах патэнцыял спакою, любові й свабоды …

Толькі гэта мэта вартая нашай увагі, настойлівых намаганьняў і каштоўнага часу.

І сапраўды, нам ужо як ніколі раней абрыдла “паліцэйскае нахабства і намэнклятурна-камандная паказуха”! Нам проста хочацца жыць, а не выжываць у штодзённым змаганьні з паталягічна-маніякальнай агрэсыяй, варожасьцю й здрадаю, з страхам, нахабствам ці … нізкапробнымі прахадзімцамі й безпрасьветнымі дурнямі.

Народ Беларускі, Ліцьвіны – старажытная нацыя нашай вялікай гістарычнай Спадчыны! І выпрабаваньні, што выпалі сёньня народу – наш шлях ачышчэньня, асэнсаваньня і самаўсьведамленьня …
Прыйдзе час, мы азернемся навокал і ўбачым, што ня трэба было бегаць па зачараванаму колу. Ня трэба было імкнуца ў падманную бездань …
Істына, насамрэч, як заўсёды простая. І яна – побач. Яна – ў нас.
А шлях да яе, гэта шлях – да саміх сябе.
Шлях – праз выпрабаваньні да самага чыстага й каштоўнага – да “золата” веры, спакою й любові. Ён не магчымы без асэнсаваньня найвялікшай каштоўнасьці і адзінай для гэтага ўмовы – СВАБОДЫ.
Без свабоды не бывае выбару і не бывае праўды.
Без СВАБОДЫ бывае толькі рабства!

Толькі ў любові і ў свабодзе мы здолеем асэнсаваць уласную моц і, ўзьнімаючыся з каленяў, адбудуем сапраўды ўтульны і сьветлы дом, у якім цікава й радасна жыць.
Мы мусім пакінуць пасьля сябе Беларусь, за якую не будзе сорамна парад нашчадкамі.

Прыйдзе час, і абавязкова, кожны з дзяцей тваіх Беларусь навучыцца з гонарам і павагаю свабодна прамаўляць гэткія простыя й шчырыя словы – “Жыве Беларусь!”

Алесь Літва,
Жодзіна.

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline